На постсавецкай прасторы ажываюць старыя савецкія практыкі. Аднавілася цэнзура СМІ, пераслед артыстаў ды мастакоў за палітычныя погляды, з'явілася забароненая літаратура. Пераломным момантам стаў напад Расіі на Украіну, але ў той ці іншай форме гэтыя практыкі ніколі да канца не зніклі.
У той ці іншай форме палітызацыя культуры прысутнічала на постсавецкай прасторы ўвесь час пасля распаду СССР. У найбольш яскравай форме гэта праявілася ў Туркменістане, дзе савецкі лад перарадзіўся ў таталітарызм ды культ асобы. У іншых краінах таксама мелі месца спробы ўладаў рэгуляваць культуру ў розныя перыяды. Гэта і сумна вядомыя «чорныя спісы» музыкаў у Беларусі, суды над мастакамі ды перформерамі ў Расіі. У апошняй тэндэнцыя на палітызацыю культуры ўзмацнілася пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе. Цяпер жа культура мае выконваць функцыі апраўдання расійскай агрэсіі.
Як да гэтага дайшло? Чаму так хутка людзі забыліся жахі савецкай цэнзуры і зноў ахвотна гатовыя забараняць свабоду дымкі? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле