Над беларусамі, якія з'ехалі за мяжу і займаюцца актыўная палітычнай і грамадзянскай дзейнасцю, пачаліся завочныя суды.
Варта быць гатовымі, што механізмы завочных судоў могуць мець сістэмны характар, лічыць палітолаг Павал Усаў.
-Яны зроблены для таго, каб аказаць ціск і пакараць людзей, якія былі ў сістэме, але перайшлі на другі бок і з’ехалі, ці тых, хто, паводле ўладаў, ствараюць асаблівую небяспеку для дзяржавы, як Ціханоўская. Тым не менш, я думаю, што механізм галоўным чынам рыхтаваўся для таго, каб канфіскаваць маёмасць у людзей, якім вынесены такі прыгавор. Галоўная мэта – пазбавіць людзей матэрыяльнай уласнасці, якая засталася ў Беларусі і ў выніку іх матэрыяльна знішчыць. Гэта створыць дадактовыя псіхалагічныя і матэрыяльныя праблемы.
У той жа час нельга выключаць, што справа дойдзе да шэраговых людзей, якія паспелі з’ехаць за мяжу. У прававым сэнсе ўлада развязала сабе рукі. Раней яны не маглі па законе забіраць маёмасць, таму цяпер яны стварылі праўныя ўмовы.
Гэтыя прысуды будуць тычыцца людзей з сярэднім ці высокім узроўнем дабрабыту: былыя чыноўнікі, былыя сілавікі. Потым іх могуць пазбавіць грамадзянства, у выніку людзям будзе цяжэй і матэрыяльна, і псіхалагічна функцыянаваць за мяжой.
Поўны каментар у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё