Беларуская Служба

П. Усаў: Украінцы бачаць у Палку Каліноўскага палітычны суб'ект у будучых стасунках з Беларуссю

01.02.2023 15:32
 Павал Усаў цяпер знаходзіцца з візітам ва Украіне разам з Зянонам Пазняком.
Аўдыё
  • П. Усаў Украінцы бачаць у Палку Каліноўскага палітычны суб'ект у будучых адноснах з Беларуссю
 ,  ,
Зянон Пазняк, Павал Усаў, Зміцер Шчыгельскіфота: Павал Усаў

Наш палітычны аглядальнік Павал Усаў цяпер знаходзіцца з візітам ва Украіне разам з Зянонам Пазняком. Ён бачыў увесь жах вайны на свае вочы, быў некалькі кіламетраў ад фронту, сустрэўся з беларускімі байцамі.

Байцы беларускіх батальёнаў, кажа палітолаг, вельмі адважныя, адданыя справе, імі можна ганарыцца.

-Яны разбіраюцца не толькі ў вайсковых справах, але і разбіраюцца шмат у якіх справах, таксама палітычных. Сочаць за палітычнымі падзеямі ў Беларусі, тым, што адбываецца ў апазіцыі. Я лічу, што Каліноўцы – гэта гонар беларускай нацыі. Іх вобраз, якія падаецца ў некаторых СМІ, непраўдзівы. Гэтыя СМІ не разумеюць, у якой сітуацыі знаходзяцца там беларусы. А яны штодзень на скрыжаванні жыцця і смерці.

Акрамя сустрэчы з беларускімі байцамі Павал Усаў, Зянон Пазняк і Зміцер Шчыгельскі ставілі і палітычныя мэты.

-Галоўная, каб у інфармацыйна-палітычным плане ісці адным фронтам супраць беларускага рэжыму і расійскай прапаганды. З боку ўкраінцаў такое разуменне ёсць. Магчыма, мы ў гэтым накірунку таксама будзем працаваць. Мы сустрэліся з міжфракцыйнай дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь», яны працуюць з Палком Каліноўскага. Мы яшчэ раней высылалі ім дакумент з прапановай прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй, і якая палітыка ў гэтым кантэксце павінна праводзіцца. Яны гэтыя дакументы прынялі да разгляду, зараз падрыхтаваныя рэзалюцыі. Магчыма, яны будуць неўзабаве прынятыя.

Ёсць таксама згода на будаванне палітычнага інфармацыйнага цэнтра, які б працаваў у кірунку супрацьдзеяння расійскай прапагандзе ў Беларусі. Былі з зроблены рэкамендацыйныя аналітычныя аналізы аб тым, якая палітыка ў дачыненні да Беларусі павінна быць рэалізаваная. Да нядаўняга моманту дамінавала задача, каб Беларусь не ўступіла ў вайну. На сённяшні дзень украінская ўлада пераходзіць на іншыя гарызонты: якой павінна быць палітыка ў дачыненні да Беларусі пасля заканчэння вайны. Ужо няма пазіцыі, што Беларусь павінна існаваць сама па сабе. Ёсць разуменне, што неабходна стратэгія і тактыка. І, канешне, асноўная думка – гэта дэмакратызацыя Беларусі. Ніякага кампрамісу з Лукашэнкам пасля вайны не прадугледжана. Але ўкраінцы хочуць быць упэўнены, што Беларуссю будуць кіраваць нацыянальна-дэмакратычныя сілы, якія не будуць шукаць кампрамісу з Расіяй. У гэтым кантэксце асноўным суб’ектам яны бачаць Полк Каліноўскага. Бачаць перспектывы яго развіцця. Пытанне, у якой ступені гэта ўсё будзе развівацца. Шмат што залежыць ад самога палка, які цяпер з большага не хоча займацца палітыкай. Яго мэта – вайна. Усё ж магчыма, нейкая суб’ектывізацыя будзе адбывацца, – расказаў Павал Усаў.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Прапановы вяртацца ў Беларусь - выключна змена палітыкі ў працэсе рэпрэсій

25.01.2023 16:28
Беларускія ўлады паабяцалі стварыць адмысловую камісію, якая будзе вызначаць, ці ўдзельнікі пратэстаў, якія вымушана ўцякалі з краіны, могуць вярнуцца назад, пры гэтым вядома пакаяцца, а нават, як сказаў Лукашэнка, стаць яшчэ большымі ябацькамі, чым ябацькі ў краіне.