Беларуская Служба

Павал Усаў расказвае пра асноўныя мэты ваенна-палітычнай структуры Рады бяспекі

08.02.2023 10:58
Паміж Палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-вызваленчымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры Рады бяспекі з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
Аўдыё
  • Павал Усаў расказвае пра асноўныя мэты ваенна-палітычнай структуры Рада бяспекі
 ,  ,  ,
Вадзім Кабанчук, Павал Усаў, Зянон Пазняк, Зміцер Шчыгельскіradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў будзе займацца яе фарміраваннем. Ён кажа, што гэта вайскова-палітычная структура, а не партыя ці арганізацыя. Гэта вайскова-палітычны камітэт, які  будзе фарміраваць стратэгію, сыходзячы з таго, як будуць развівацца палітычныя і, магчыма, стратэгічныя падзеі ў Беларусі, не выключаючы сілавых механізмаў у працэсе трансфармацый і перамен у Беларусі.

-З аднаго боку, неабходна мець бачанне, як сілавы варыянт мог бы развівацца, з іншага, кансалідаваць рэсурсы, якія будуць выкарыстаныя ці задзейнічаныя ў працэсе палітычных перамен і стабілізацыі Беларусі ў пераходны перыяд. Трэба сыходзіць з таго, у якой сітуацыі апынецца грамадства і дзяржава пасля сыходу рэжыма Лукашэнкі ў выніку рэвалюцыі ці іншых механізмаў. Канешне, краіна можа сутыкнуцца з негатыўнымі працэсамі: распадам сацыяльных і вайсковых структур. Неабходна рыхтавацца і да такіх падзей. Таму неабходныя прафесійныя вайскова-палітычныя кадры, якія маглі б стабілізаваць грамадства ў першы перыяд. Яны маглі б забяспечваць умовы, пры якіх будзе адбывацца дэмакратычная эвалюцыя краіны. Таму, з аднаго боку, мэта – гэта кансалідацыя ўсіх патрыятычных вайсковых і палітычных сіл на ідэі нацыянальнага адраджэння, а з іншага, падрыхтоўка інфраструктуры для развіцця як вайскова-афіцэрскага складу, такі для падрыхтоўкі адміністрацыйна-кіроўнага складу.

Калі б у Беларусі адбыліся эвалюцыйныя, а не рэвалюцыйныя змены, сыход Лукашэнкі прайшоў бескаштоўна для дзяржавы, то Рада бяспекі магла б выконваць адміністрацыйныя функцыі ў шырокай дэмакратычнай кааліцыі, расказвае Павал Усаў.

У далейшай перспектыве вайскоўцы ці ўдзельнікі баявых дзеянняў ва Украіне маглі б інтэгравацца ў сілавыя структуры ці маглі б удзельнічаць у палітычных працэсах як палітычная партыя нацыянальнага накірунку.

Поўная размова з палітолагам – у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка