Беларуская Служба

Павал Усаў: Санкцыйны фундаменталізм не заўсёды прыносіць эфект

15.02.2023 16:30
Стала вядома, што няма адзінагалоснасці ў чарговым пакеце санкцый супраць беларускага рэжыму.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Санкцыйны фундаменталізм не заўсёды прыносіць эфект
Павал Усаў.

Спрэчным пунктам з’яўляюцца калійныя ўгнаенні. Частка палітычных сіл Еўропы хоча выключэння іх з санкцыйнага спісу.

Палітолаг Павал Усаў падкрэслівае, што санкцыі – гэта вялікая і супярэчлівая праблема.

-Па-першае, няма моцных і пашыраных індывідуальных санкцыяў у дачыненні да людзей, якія фактычна фінансуюць прыватныя праекты сям’і Лукашэнкі. Таксама не пашыраецца чорны спіс, у які б уваходзілі людзі, якія адказваюць за рэпрэсіі і палітычны тэрор. Ёсць постаці, якія заклікаюць да радыкальных дзеянняў у дачыненні да Польшчы, ЕС, той жа Азаронак. Яго ўвогуле варта было б унесці ў спіс міжнародных тэрарыстаў.

Калі казаць пра сістэмныя санкцыі, то тут таксама шмат праблем. Факт, што Польшча зачыніла Баброўнікі, стварае больш праблем для простых беларусаў, чым для дзяржавы. Такі санкцыйны фундаменталізм не заўсёды прыносіць эфект.

Што тычыцца калійных угнаенняў і працэсу тармажэння новых санкцый, то ён павінен быць прынамсі палітычна звязаны з вызваленнем некаторых палітычных вязняў. Калі гэты пакет санкцый не будзе ўведзены проста таму, што ёсць меркантыльныя інтарэсы шэрагу дзяржаваў, то гэта ідэалагічнае банкруцтва і недахоп салідарнасці ўнутры ЕС. Калі не ўводзіць гэтыя санкцыі, то простыя беларусы павінны атрымаць нешта ўзамен. Тады гандлюйцеся з Лукашэнкам і патрабуйце вызвалення некалькі дзясяткаў вязняў, якія знаходзяцца ў жудасных умовах.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка