Беларуская Служба

Павал Усаў: Інцыдэнт у Мачулішчах паказаў, што гатовасць да рэвалюцыі і супрацьдзеянне рэжыму засталіся

08.03.2023 14:31
І Лукашэнка гэта разумее.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Інцыдэнт у Мачулішчах паказаў, што гатовасць да рэвалюцыі і супрацьдзеянняе рэжыму засталіся
Павал Усаў.

Выступ Лукашэнкі ў аўторак сведчыць пра некалькі рэчаў. Першая з іх – атака адбылася, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

-Папярэдняе маўчанне служыла таму, каб не сапсаваць візіт Лукашэнкі ў Кітай. Праблему раздзьмухалі ўжо пасля вяртання. І наступная мэта выступу – паказаць, што ўлады эфектыўна дзейнічаюць і змагаюцца з тэрарыстамі. Асноўны матыў быў у тым, што гэта быў выклік беларускім уладам, каб уцягнуць іх у вайну. Пры нагодзе Лукашэнка абвінаваціў Польшчу, Літву, ЗША ў спробах дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, а таксама выкарыстанні беларускай апазіцыі, якая знаходзіцца за мяжой.

Яго пафасна-гістэрычны выступ, у якім ён ужываў абразлівыя словы ў дачынні да Польшчы і Літвы, персанальна Зяленскага, сведчыць аб тым, што атака на самалёт была для яго сур’ёзным асабістым пляскачом. Атака паказала не толькі неэфектыўнасць сістэмы абароны, але і неэфектыўнасць працэсу закручвання гаек, ён нагадаў, што не спыніць рэпрэсіі.

Ініцыдэнт з самалётам паўплывае негатыўна, калі казаць пра ціск на грамадства. Інцыдэнт сведчыць аб тым, што гатовасць да рэвалюцыі і супрацьдзеянняе рэжыму засталося. Што рэпрэсіі ў доўгатэрміновай перспектыве – неэфектыўныя. У любы момант гэта можа выліцца супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Поўны каментар у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Мачулішчы - вялікая праблема для беларускіх уладаў

01.03.2023 15:59
Каментуючы інцыдэнт у Мачулішчах палітолаг адзначае, што ў першую чаргу неабходна дачакацца фактычнага пацверджання, што самалёт быў знішчаны.