Беларуская Служба

Павал Усаў: Рэпрэсіі закрануць каля мільёна чалавек

15.03.2023 16:24
Палітолаг Павал Усаў кажа, што ў цяперашні час ідзе апошні этап рэпрэсій пасля 2020 году, хоць гэта неаптымістычная навіна.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Рэпрэсіі закрануць каля мільёна чалавек
Павал Усаў.

Навін пра затрыманні не становіцца менш. Затрымліваюць нават цэлыя групы, напрыклад, псіхолагі і псіхатэрапеўты, якіх прымушаюць выдаваць інфармацыю пра пацыентаў. Гэта былыя журналісты дзяржаўных тэлеканалаў, масава затрымліваюць усіх, хто ў 2020 годзе выходзіў на пратэсты.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта апошні этап рэпрэсій пасля 2020 году, хоць гэта неаптымістычная навіна.

-Яшчэ да 2020 года колькасць людзей, якія не падтрымлівалі Лукашэнку, сягала 1 мільёна. І колькасць людзей, якія выйшлі на пратэст, пакрываецца з гэтай лічбай. І гэта яны ствараюць сур’ёзную пагрозу для сістэмы. І гэта яны ў будучыні ў той ці іншай ступені будуць звязаны з дэстабілізацыяй сітуацыі. Я яшчэ год таму прагназаваў, што рэпрэсіі закрануць прыкладна мільён чалавек. Па колькасці і характары цяперашнія рэпрэсіі параўнальныя з 30-мі гадамі. На першым этапе была знішчана актыўная частка, якая была звязана з арганізацыяй пратэстаў і журналісты. Наступны этап – чысткі тых, хто выступаў супраць Лукашэнкі падчас збору подпісаў, падпісваўся за апазіцыйных кандыдатаў. Трэці этап: максімальныя рэпрэсіі і выяўленне ўсіх, хто ўскосна, нават на ўзроўні думак, неграмадскай актыўнасці праяўляе нязгоду з сістэмай. Мэта ўладаў – знішчыць пасіянарны слой, які ў крытычны момант можа быць пагрозай, якая дэстабілізуе сітуацыю знутры. Гэта значыць, што рэпрэсіі будуць працягвацца да моманту, пакуль максімальная колькасць насельніцтва не будзе закранутая гэтай хваляй рэпрэсій.

Каардынацыйная рада перайшла ў этап актыўнай дзейнасці. Быў абраны спікер – Андрэй Ягораў. Паводле Паўла Усава, можа пачацца новы этап канфрантацыі ўнутры апазіцыі.

эта да канца не зусім прадстаўнічы орган, бо фарміраванне КР выклікае шмат пытанняў, таксама як і рэгламент, у якім Рада сама сябе надзяляе даволі пашыранымі функцыямі, як кантроль за дзейнасцю Офіса Ціханоўскай, АПК і дае права прызначэння сябраў кабінету. Гэта выклікала моцныя супярэчнасці паміж тымі, хто з’яўляўся ключавымі асобамі ў КР, кабінетам і офісам. На сённяшні момант ключавыя пазіцыі ў Радзе маюць не людзі, звязаныя з Бабарыкам, бо Рада лічылася інструментам штабу Бабарыкі. Зараз гэтыя людзі адсунутыя ад кіравання Радай, як і Вольга Кавалькова, якая мела амбіцыя стаць спікерам. У кіраўніцтва КР прыйшлі людзі, не звязаныя з штабамі і электаральнымі групамі 2020 году, у тым ліку Андрэй Ягораў.

Гэта можа стаць прадумовай для новага этапу канфрантацыі ў апазіцыі. Будзе тры суб’екта канфрантацыі: КР, Офіс Ціханоўскай і АПК, дадае Павал Усаў.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка