Палітолаг Павал Усаў з’яўляецца прыхільнікам, каб Беларусь прызналі акупаванай дзяржавай, не тэрыторыяй, што не змяняла б дзяржаўнага статусу Беларусі. «Вольная Беларусь» звярталася з такой прапановай да Вярхоўнай рады. Паводле палітолага, такое прызнанне азначала б, што Беларусь акупуюць для рэалізацыі вайны. У такім выпадку ані краіна, ані беларускі народ не разглядаюцца як злачынцы і акупанты.
- Гэта ніякім чынам не здымае адказнасці з Лукашэнкі, бо гэта пры яго згодзе і яго ўдзеле Беларусь была акупаваная. Ён пагадзіўся быць інструментам для гібрыднай акупацыі Беларусі. Прычыніўся да стварэння ўмоваў для знішчэння ўсіх нацыянальных інстытутаў і стварыў умовы, каб расійскія войскі ўвайшлі ў Беларусь і выкарыстоўвалі яе для агрэсіўнага наступу. Ён ведаў пра планы Расіі. Таму Лукашэнка не толькі вайсковы злачынца і адказны за тое, што адбываецца ва Украіне. Ён таксама злачынца ў адносінах да беларускага народу. Прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй азначае, што Лукашэнка не з’яўляецца самастойным у сваіх дзеяннях, а фактычна прадстаўляе вайсковую расійскую адміністрацыю.
Што пазітыўнага гэта можа даць беларускаму народу? Па-першае, беларускі народ не будзе мець несці адказнасці за вядзенне вайны. Беларусы не павінны прыраўнівацца да расіян, калі гаворка ідзе пра санкцыі. Наадварот, я лічу, што пасля прызнання Беларусі акупаванай дзяржаваў чарговы крок павінен быць наступным: у дачыненні да беларусаў павінны рэалізоўвацца тыя ж самыя захады, што і для ўкраінцаў: бязвізавы ўезд у краіны ЕС, магчымасць пакінуць краіну без дакументаў, падтрымка беларусаў, якія апынуліся за мяжой.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё