Беларуская Служба

Расія ператвараецца ў краіну даносаў

17.04.2023 15:03
Паводле падлікаў расійскіх журналістаў летась па даносах было заведзена некалькі тысяч крымінальных спраў.
Аўдыё
  • Расіяне пачалі масава даносіць на палітычных апенентаў Крамля
Ілюстрацыйны здымакEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Абсалютна «сталінскі вырак» – 25 гадоў пазбаўлення волі «прысудзілі» у Расіі апазіцыйнаму палітыку – Уладзіміру Кара-Мурзе за словы крытыкі ў бок Крамля ў звязку з агрэсіяй ва Украіне. Пуцінскі пракурор назваў выказванні палітыка «дзяржаўнай здрадай». Сталінскія практыкі адраджаюцца і ў расійскім грамадстве. Расіяне пачалі масава пісаць даносы. Гэта толькі пачатак, перакананы эксперт.

Услед за «сталінскімі лексікай» і «сталінскімі тэрмінамі» у Расіі адрадзіліся і сталінскія практыкі пошукаў «ворагаў» і «здраднікаў» ды пісанне даносаў. 2022 год стаў ураджайным на даносы ў Расіі. Паводле падлікаў расійскіх журналістаў летась расійскія сілавікі завялі каля пяці з лішнім тысяч спраў аб дыскрэдытацыі арміі. Добрая палова была заведзена менавіта пасля даносаў.

Ужо з’явіліся серыйныя данасіцелі. Адзін з іх былы правінцыяльны баксёр Барадзін на мянушку Квадрат, які піша даносы на вядомых людзей у Расіі, як Ала Пугачова ці Лія Ахеджакава.

Чаму з такой хуткасцю ў Расіі адраджаюцца менавіта найгоршыя сталінскія практыкі. Пра гэта мы пагаварылі з палітолагам Паўлам Усавым.

- Гэта культурныя архетыпы, якія ўмацаваліся ў савецкія часы. Падчас сталінскага тэрору было напісана больш за 4 мільёны даносаў. Пісалі на суседзяў, на сваякоў, на калег па працы. Ёсць прыклад Паўліка Марозава, калі дзеці даносілі на сваіх бацькоў. 

У сталінскія часы даносы тлумачыліся страхам. У сённяшняй Расіі няма пакуль такіх масавых рэпрэсій, чаму расіяне даносяць на сваіх суседзяў, сваякоў, славутасцяў?

- Гэта не страх, а прамытыя мазгі. У Расіі прапагандысцкае ўздзеянне доўжыцца больш за 10 год. Асоба Сталіна стала для расійскага насельніцтва - героем, гістарычнай постаццю нумар адзін. Расійскае насельніцтва радасна вяртае ў краіну 1937 год. Тым больш, што для шмат каго, гэта магчымасць рэалізаваць свае фобіі, адпомсціць ці заспакоіць сваю зайздрасць.

Ці гэтая практыка назіраецца ў іншых постсавецкіх краінах?

- У Беларусі таксама гэта распаўсюджана. Толькі ўа восень 2020 года было напісана больш за 2000 даносаў. Гэта вялікая лічба. Аўтарытарная ментальнасць таксама пачынае дамінаваць у Беларусі. Што да даносаў, чым далей, тым больш драматычная будзе сітуацыя.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі