Сваё расследаванне зрабілі расійскія ды заходнія журналісты. Адзінай высновы пакуль няма. Пра тое навошта палітыку двайнік, мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.
Журналіст Bild Пітэр Цідэ вырашыў разабрацца ў тым, ці выкарыстоўваюць улады РФ двайнікоў Пуціна. Супаставіўшы кадры публічных з'яўленняў Пуціна, журналіст выкрыў шэраг непадабенстваў.
Падбародак – раз высунуты, іншым разам скошаны. Вусны раз вузкія, іншым разам надзьмутыя. Нос – выпуклы/кірпаты. Ушы - розныя мочкі. Таксама розніцца адлегласць паміж вачыма і вушамі. Апроч таго ў журналіста з’явіліся пытанні што да росту. Раней Пуцін хадзіў ў спецыяльных туфлях са схаваным абцасам, цяпер у яго часам бачны звычайны абцас.
Палітолаг Павал Усаў не верыць у двайніка Пуціна, але зазначае, што гэта абсалютна магчыма ў такой жорсткай аўтарытарнай сістэме ўлады, якая сфармавалася ў Расіі за Пуціна.
- Даволі шмат казалася пра тое, што некаторыя палітыкі мелі двайнікоў. Пра Сталіна казалі, пра лідара КНР. Насамрэч – гэта плёткі, дакументальных доказаў няма. З’яўленне плётак на гэтую тэму вынікае з замкнёнасці сістэмы ўлады. Людзі пашыралі абсалютна побытавыя ўяўленні пра палітыку і пра правадыроў. Пра Пуціна раней казалі, што ён мае двайнікоў. Я не думаю, што нешта такое магчыма, але не выключаю. Думаю, што гэта звязана ў першую чаргу з паталагічным страхам смерці, які бачны ў Пуціна.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле