Беларуская Служба

Павал Усаў: Сцэнар актыўнага ўздзеяння на рэжым пры дапамозе Палка Каліноўскага становіцца ўсё больш верагодным

24.05.2023 15:18
Што тычыцца агульнай сітуацыі на фронце, то ва Украіне ўсе чакаюць контрнаступлення, якое вырашыць далейшы лёс гэтай вайны.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Сцэнар актыўнага ўздзеяння на рэжым пры дапамозе Палка Каліноўскага становіцца ўсё больш верагодным
Павал Усаў.

Усё больш частыя атакі на тэрыторыі Расіі, асабліва ў выкананні добраахвотніцкіх структур, сцэнар актыўнага ўздзеяння на беларускі рэжым пры дапамозе Палка Каліноўскага становіцца ўсё больш верагодным, мяркуе палітолаг Павал Усаў.

Ён цяпер знаходзіцца ў Кіеве, дзе разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і іншымі структурамі працуе над канцэпцыяй Рады бяспекі, пра ўтварэння якой было заяўлена ў лютым.

- Магчыма, неўзабаве будуць апублікаваныя вынікі гэтай працы, як і фактычна стратэгія дзейнасці. Улічваючы тое, што адбываецца ў Расіі, дзейнасць добраахвотніцкіх структур, якія ўваходзяць на тэрыторыю Расіі і такім чынам ствараюць сур’ёзную напружанасць для сістэмы ды змяняюць характар вядзення вайны. Яна паступова пераносіцца на тэрыторыю праціўніка. Мы павінны гэта ўлічваць. Пры разгортванні такіх падзей, аслабленні рэжыма Лукашэнкі сцэнар актыўнага ўздзеяння на рэжым пры дапамозе Палка Каліноўскага становіцца ўсё больш верагодным. Сістэматызаваць і каардынаваць гэтыя дзеянні з улікам палітычных аспектаў проста неабходна. Як раз у гэтым кірунку мы намагаемся працаваць. Я лічу, паспяхова, – расказвае Павал Усаў.

Што тычыцца агульнай сітуацыі на фронце, то ва Украіне ўсе чакаюць контрнаступлення, якое вырашыць далейшы лёс гэтай вайны.

Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Для змен у краіне недастаткова сыходу толькі Лукашэнкі

17.05.2023 14:39
Неабходна, каб разам з ім сышла цэлая сістэма, якую ён збудаваў, гаворыць палітолаг.