Беларуская Служба

Беларусы імкнуцца зменшыць варожасць з боку Украіны

29.05.2023 15:15
Беларусы працягваюць гінуць ва Украіне. На днях полк Каліноўскага паведаміў пра смерць 5  жаўнераў. Пры гэтым беларусы сутыкаюцца з праявамі дыскрымінацыі пры атрыманні відаў на жыхарства, ці падчас уезду на мяжы.
Аўдыё
  • Эксперт пра беларуска-украінскія адносіны
Ілюстрацыйны здымакPAP/Viktor Kovalchuk

Нядаўна беларускага паэта Алеся Плотку не пусцілі ва Украіну, нягледзячы на від на жыхарства. Гэта не адзінкавы выпадак, з такім стаўленне сутыкаліся нават прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. Пра цяперашнія беларуска-украінскія адносіны мы паразмаўляўлі з палітолагам Паўлам Усавым, які цяпер знаходзіцца ва Украіне.

За апошнія гады стаўленне да беларусаў ва Украіне змянілася. Пры канцы мінулага года 52% украінцаў ставіліся негатыўна да беларусаў. Пра гэтым да вайны лічбы былі падобныя толькі стаўленне было пазітыўным. Пагаршэнне стаўлення да беларусаў ва Украіне зразумелае: Ідзе вайна і украінцам цяжка цяпер адрозніваць Лукашэнку ад грамадства. Ці гэтае стаўленне можа прывесці да значных палітычных наступстваў, пагаршэння адносін на доўгія гады? 

- З маіх асабістых назіранняў, нават на мяжы, з ніякай варожасцю я не сутыкаўся. У штодзённых кантактах не заўважаў негатыўнага стаўлення. Людзі ветлівыя, украінцы з пазітыўным здзіўленнем рэагуюць на беларускую мову. Яна дапамагае, бо паказвае, што беларусы – гэта не расіяне. Цяпер усё большае разуменне ўзнікае дзякуючы палку Каліноўскага, які ведаюць усе.

Беларускія дэмакратычныя сілы выказвалі шкадаванні, што ёсць цяжкасці з палітычнымі кантактамі. Ці гэтыя складанасці надалей захоўваюцца?

- Украінская ўлада адмыслова не падкрэслівае сувязі з аніякімі добраахвотнікамі. Трэба разумець, што Кіеў глядзіць на ўсё з практычнага пункту гледжання. Яны падтрымліваюць беларускае  рушанне, але не настаў час, каб гэта палітычна прасоўваць ды рабіць PR.

Стаўленне Украіны зразумелае, а што ў інтарэсе дэмакратычнай Беларусі?

- Беларуская апазіцыя розная, з рознымі чаканнямі ды падыходамі. Для Ціханоўскай патрэбны PR ды вонкавая легітымацыя. Ёсць  іншыя групы, для якіх мэтай з’яўляецца стварэнне перадумоў для таго, каб Украіна прызнала Беларусь акупаванай дзяржавай, каб зменшылася крытыка ды абмежаванні ў дачыненні да беларусаў, каб у нас быў супольны інтарэс і не было варожасці.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі