Беларуская Служба

Павал Усаў: Свабодны выезд беларусаў за межы больш важны, чым санкцыі

31.05.2023 16:35
Ці чарговыя санкцыі могуць даць нейкія вынікі? 
Аўдыё
  • Павал Усаў: Свабодны выезд беларусаў за межы больш важны, чым санкцыі
Павал Усаў.

У панядзелак Польшчы ўнесла ў свой санкцыйны спіс 365 беларускіх чыноўнікаў. Таксама яшчэ больш абмежаваныя магчымасці перамяшчэння грузавога транспарту праз польска-беларускую мяжу. Ці чарговыя санкцыі могуць даць нейкія вынікі? Як дагэтуль рэжым не паслабіў ціску на грамадзян, а беларусам становіцца ўсё цяжэй.

Палітолаг Павал Усаў лічыць, што цяпер важнейшым, чым санкцыі, з’яўляецца пытанне свабоднага выезду беларусаў за межы краіны.

-Трэба сыходзіць з таго, што кароткатэрміновага, як і доўгатэрміновага выніку санкцыі ў дачыненні да Беларусі не прынясуць, бо ў фармаце вайны Лукашэнка фактычна аб’яднаўся з Расіяй. Гэта дазваляе фарміраваць узаемную сістэму падтрымкі. Канешне, з палітычнага і маральнага пункту гледжання далейшыя абмежаванні ў эканамічных зносінах з рэжымам Лукашэнкі маюць нейкія асновы. Але калі столькі часу не было вынікаў, то і цяпер яго не будзе. Улічваючы агульныя тэндэнцыі ў Беларусі, можна спадзявацца агульнага пагаршэння сітуацыі грамадзян. Думаю, адказам на санкцыі будзе абмежаванне на выезд для простых грамадзян. У выпадку немагчымасці адказу на санкцыі лукашэнкаўскія ўлады звычайна рэалізоўваюць палітыку ўдару па грамадзянах. Можа быць абмежаваная колькасць дыпламатаў у Беларусі, бо гэта будзе расцэнена як варожы крок. Тая ж Еўропа не стварае перадумоваў для таго, каб беларусы мелі спрошчаныя магчымасці атрымоўваць візы. З кожным днём магчымасць атрымання візы грамадзянамі Беларусі ўскладняецца. На сённяшні дзень гэтую праблему ніхто не гатовы вырашаць. І не ведаюць, як вырашаць. Мне падаецца, што на сённяшні момант гэта больш важная праблема, чым санкцыі – як забяспечыць свабодны выезд беларусаў за мяжу, - гаворыць Павал Усаў.

Поўная размова з палітолагам - у далучаным гукавым файле. 

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Сцэнар актыўнага ўздзеяння на рэжым пры дапамозе Палка Каліноўскага становіцца ўсё больш верагодным

24.05.2023 15:18
Што тычыцца агульнай сітуацыі на фронце, то ва Украіне ўсе чакаюць контрнаступлення, якое вырашыць далейшы лёс гэтай вайны.