Беларуская Служба

П. Усаў: Існаванне адной «партыі» характэрна для таталітарнай сістэмы

07.06.2023 10:47
Беларускі рэжым вырашыў фармальна аформіць ліквідацыю палітычных партый у Беларусі.
Аўдыё
  • П. Усаў: Існаванне адной «партыі» характэрна для таталітарнай сістэмы
Павал Усаў.

 У панядзелак завяршыўся тэрмін падачы дакументаў на перарэгістрацыю. Усё сведчыць аб тым, што ў краіне будуць зарэгістраваныя толькі тры партыі: «Белая Русь», Кампартыя і ЛДП.

Палітолаг Павал Уcаў адзначае, што існаванне адной «партыі» характэрна для таталітарнай сістэмы:

-У рэчаіснасці гэта афармленне, прававое існаванне таталітарнай сістэмы, у якой альтэрнатыўным палітычным рухам не дазволена функцыянаваць нават на фармальным узроўні. Ёсць адна дамінуючая партыя, у СССР гэта было КПСС. Цяпер у Лукашэнкі стварыць такую партыю няма часу і магчымасцяў, таму адбываецца завяршэнне інстытуцыянальнай зачысткі, бо рэальная зачыстка ўжо адбылася. На ўзроўні лукашэнкаўскага заканадаўства ліквідуецца апазіцыя, якая фізічна і так ужо ліквідавана.

Разам з палітычнай зачысткай рэжым вядзе культурніцкую і нацыянальную. Прызначэнне Вадзіма Гігіна дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі можа азначаць далейшае вынішчэнне нацыянальнага:

-Гігін з’яўляецца прадстаўніком рускага міру ў Беларусі, актыўным правадніком антыбеларускіх ідэй. Апошнія гады актыўна прымае ўдзел у расійскіх ток-шоў у Салаўёва, Скабеевай, дзе прасоўвае ідэю неабходнасці вайны. Належыць да ваеннай прарасійскай партыі ў Беларусі. Прызначэнне яго на пасаду кіраўніка нацыянальнай бібліятэкі – гэта працяг палітыкі знішчэння нацыянальнай ідэі. Думаю, пад яго кіраўніцтвам пачнуцца зачысткі архіваў, падручнікаў, кніг аўтараў, якія не ўкладаюцца ў рускаміраўскую канцэпцыю і бачанне рэжыма Лукашэнкі. Таксама трэба дадаць, што ён з’яўляецца прыхільнікам Мураўёва-вешальніка, які падаўляў Паўстанне 1863 года і праводзіў культурніцкія рэпрэсіі ў Беларусі. Думаю, Гігін, як паслядоўнік Мураўёва будзе ісці ў гэтым кірунку.

Поўная размова з палітолагам - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Свабодны выезд беларусаў за межы больш важны, чым санкцыі

31.05.2023 16:35
Ці чарговыя санкцыі могуць даць нейкія вынікі?