«Навошта гэта трэба? Каб ні адна нага нейкіх свалачэй не ішла больш на беларускую зямлю, – сказаў Лукашэнка. – Не дай бог, мне давядзецца прымаць рашэнне на прымяненне гэтай зброі ў наш час. Але ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія.
Лукашэнка ў сваёй манеры любіць перабольшваць і маніпуляваць рэчаіснасцю, па-другое, не важна, хто будзе прымаць рашэнне, важна, што пацярпіць Беларусь, гаворыць палітолаг Павал Усаў:
-Ягоныя словы цяжка праверыць, бо мы не ведаем, што напісана ва ўмове гэтак званых міністэрстваў абароны. Першапачаткова інфармавалася, што ядзерная зброя будзе кантралявацца расійскімі вайскоўцамі. У цяперашніх умовах тое, хто будзе кантраляваць, нічога не мяняе. Для Расіі выгадна і прыдатна, калі ёсць такія дэкларацыі, бо рукамі Лукашэнкі ядзерная зброя можа быць выкарыстана супраць Украіны. Заявы Лукашэнкі безумоўна ствараюць пагрозу для бяспекі Украіны і суседзяў. Другі момант: Лукашэнка гаварыў пра ўмовы, калі гэтая зброя будзе выкарыстана: калі нехта нападзе на Беларусь. Безумоўна Лукашэнка рыхтуецца да такога сцэнару. Узровень неадэкватнасці Пуціна і Лукашэнкі цяжка вымяральны.
Хто б не стаяў за рашэннем прымяніць ядзерную зброю, якая будзе на тэрыторыі Беларусі, важна тое, куды паступіць адказ. А адказ паступіць туды, адкуль будзе зроблены ўдар – на беларускую тэрыторыю.
Поўны каментар Паўла Усава - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё