Між іншым, у ім ёсць згадка пра спагнанне з Беларусі ваенных рэпарыцый. Таксама ёсць прапанова разарвання дыпламатычных адносін з краінамі-агрэсарамі.
Фактычна прапануецца ставіцца да Беларусі як да Расіі, каб Беларусь панесла такую ж адказнасць перад народам Украіны, як і Расія, заўважае палітолаг Павал Усаў:
-У перспектыве для Беларусі гэта небяспечнае рашэнне па некалькіх прычынах. Перш за ўсё, трэба было б прызнаць Беларусь тэрыторыяй, акупаванай Расіяй, якая праводзіць палітыку вынішчэння беларускага народу. Па-другое, уведзеныя санкцыі ўжо разбураюць гаспадарку і робяць яе залежнай ад Расіі. Выплаты рэпарацый, а гэта мільярды долараў, можа прывесці да сур’ёзнага ўнутранага эканамічнага крызісу, асабліва ў перыяд трансфармацыі. Лукашэнка магчыма зможа выехаць за межы краіны, а народ будзе плаціць рэпарацыі за вайну, у якой не браў удзелу.
Прыняцце такога рашэння пагоршыць адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі. Гэта таксама пагоршыць стаўленне да беларусаў ва ўсім свеце. У перспектыве гэта прывядзе да сур’ёзных эканамічных і палітычных наступстваў.
У Беларусі ніводны дэмакратычны ўрад, які прыйдзе на замену Лукашэнку, не возьме на сябе адказнасці па выплаце рэпарацый Украіне, бо для яго гэта будзе палітычная смерць. З іншага боку, Украіна атрымае магчымасць вырашаць, чым Беларусь павінна плаціць за свой пасіўны ўдзел у вайне. Гэта можа прывесці да таго, што многія актывы, прадпрыемствы могуць перайсці пад кантроль ці быць вывезенымі ва Украіну. Гэта таксама прывядзе да хуткага эканамічнага заняпаду краіны.
Поўны каментар у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё