Беларуская Служба

Павал Усаў: Адзіная асоба, якая атрымала сур’ёзныя палітычныя дывідэнды, з’яўляецца Лукашэнка

28.06.2023 14:40
Лукашэнка пацвердзіў прыезд Прыгожына ў Беларусь. Надалей невядома, ці вагнераўцы таксама апынуцца ў Беларусі, а калі так, то якая лічба. 
Аўдыё
  • Павал Усаў: Адзіная асоба, якая атрымала сур’ёзныя палітычныя дывідэнды, з’яўляецца Лукашэнка
Павал Усаў.

Пацвярджаючы прыезд Яўгена Прыгожына ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка ён сказаў, што такое падраздзяленне не пашкодзіць беларускай арміі. Пакуль, аднак, не вядома, колькі вагнераўцаў магло б прыехаць у краіну, і ці ўвогуле яны прыедуць.

Аналізуючы інфармацыю, якая ёсць у доступе, палітолаг Павал Усаў звяртае ўвагу на дзве версіі таго, што адбылося ў Расіі і як гэта паўплывала на Беларусь:

-Першая версія, што Лукашэнка быў прымушаны да сцэнара, у якім Прыгожын і яго бліжэйшае атачэнне пераносіцца ў Беларусь. Такое ўжо было, узгадаем Бакіева. Цяпер мы не ведаем, што насамрэч адбылося ў Расіі. Ці не было адной з магчымых ставак ці дамоўленасцяў паміж Прыгожыным і Пуціным як раз перанясенне прыгожынскай актыўнасці ў Беларусь. Тут Лукашэнка зноў мог быць пастаўлены перад фактам.

Іншая версія, што гэта магла быць уласная ініцыятыва Лукашэнкі, які пабачыў у крызісе ў Расіі магчымасць для павелічэння ўласных ставак і ўзмацнення ўласнай пазіцыі ў Расіі, асабліва ў моманце, калі Пуцін паказаў сябе як слабога палітыка, які не быў здольны справіцца з крызісам:

-На гэтым фоне Лукашэнка прыдбаў вагі, ён выступіў як гулец, якія вырашыў крызіс у Расіі, і цяпер гэтым хваліцца, паказваючы сваю вельмі важную ролю. Прапанова прыехаць у Беларусь – гэта частка гульні, якую ён вядзе ў дачыненнях з Масквою. Ён прыдбаў саюзніка ў выглядзе Прыгожына, каб стварыць супрацьвагу Пуціну. Каб узмацніць суб’ектнасць і ў пэўным сэнсе палітычную аўтаномію. Гатоўнасць Прыгожына прыехаць у Беларусь азначае, што ён адчувае пэўныя гарантыі. Гэтым ён падкрэслівае пэўную суверэннасць Лукашэнкі і ягонай улады перад Масквой. Агулам, аналізуючы даступную інфармацыю, адзіная асоба, якая атрымала сур’ёзныя палітычныя дывідэнды, з’яўляецца Лукашэнка, - гаворыць Павал Усаў.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Ніводны дэмакратычны ўрад, які прыйдзе на замену Лукашэнку, не возьме на сябе адказнасці па выплаце рэпарацый Украіне

21.06.2023 16:24
Украінскія дэпутаты ўнеслі на разгляд у Вярхоўную рады праект, у якім прапаноўваюць прызнаць Беларусь краінай-агрэсарам.