Беларуская Служба

Расійскі шлях: ад галоснасці да рашызму

03.07.2023 16:15
Больш за 30 год таму эліты адроджанай Расіі спрабавалі пабудаваць уладу  на прынцыпах дэмакратыі, галоснасці ды добрасуседства. Сёння ў Расіі пануе таталітарная ідэалогія, якую ў свеце пачалі называць «рашызмам».
Аўдыё
  • У Расіі сфармавалася фашыстоўская ідэалогія «рашызму»
Ілюстрацыйны здымакEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Як да гэтага дайшло і што нясе сучасны «рашызм» для постсавецкай прасторы, пра гэта размова з экспертам.

У дакументах Парламенцкай асамблеі АБСЕ на днях упершыню быў ужыты тэрмін «рашызм» як абазначэнне дзяржаўнай ідэалогіі РФ. Гэта звязана з тым, што АБСЕ пагадзілася стварыць спецыяльны трыбунал для судовага пераследу расіян за ваенныя злачынствы, а таксама заклікала да асуджэння расійскай дзяржаўнай ідэалогіі расізму.

АБСЕ ўслед за Вярхоўнай радай Украіны пад «рашызмам» мае на ўвазе палітычны рэжым, які сфармаваўся ў Расіі, як «неаімперская, таталітарная дыктатура, якая ўнаследавала горшыя практыкі мінулага».

У Крамлі гэта абсалютна чакана назвалі «праява бяссільнай злосці і агрэсіўнай русафобіі». Аднак сярод апанентаў Пуціна няма адназначнага стаўлення да «рышызму». Напрыклад, вядомы расійскі гісторык Андрэй Зубаў пракаментаваў у сацыяльных сетках, што «рашызм» гэта цалкам нацысцкі тэрмін, накшталт «жыдоўства». Тое, што яго ўжываюць, не падумаўшы, многія прыстойныя людзі, якія пакутуюць ад агрэсіі Расіі супраць Украіны – памылка. «рашызм» гэта вельмі змрочны тэрмін, які вядзе нас да той міжэтнічнай нянавісці, якая ў ХХ стагоддзі выяўляла сябе ў генацыдзе армян, габрэяў, дэпартацыі народаў Сталіным і правядзенні НКУС этнічных чыстак супраць палякаў, латышоў, немцаў, напісаў адмысловец.

Як ставіцца да «рашызму» – як да таталітарнай ідэалогіі сённяшніх гаспадароў Крамля ці як да праявы русафобіі ды міжэтнічнай нянавісці, мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.

- Канцэпцыя «рашызму» будуецца на ідэі «расійскага свету», якая ўключае ў сябе экспансію ды непрыняцце факта незалежнасці і самабытнасці суседніх народаў. Яны бачацца як недадзяржавы, а першынства мае расійскасць, расійская мова ды рэлігія, адмаўленне дэмакратыі на постсавецкай прасторы і рэванш у дачыненні да краін Захаду. Гэта комплекс ідэяй, які скіраваны на знішчэнне самабытнасці суседзяў. Гэта сталася ва Украіне ды Беларусі.

Як сталася, што Расія, якая ў 1990 абапіралася на дэмакратычныя стандарт і правы чалавека, сёння ў імя захавання рускіх каштоўнасцяў атакуе суседзяў, ладзіць рэпрэсіі ўнутры краіны?

- У 1990 адбыўся распад імперыі, якая не мела патэнцыялу, каб весці агрэсіўную палітыку, з-за растучай карупцыі ды ўнутраных праблем. З часам у Расіі адбылося адраджэнне імперскасці, пачаліся маніпуляцыі мінулым ды грамадскай свядомасцю, пачаліся войны. Расія можа існаваць толькі як імперыя. Яна патрабавала новай філасофіі, якую ёй стварылі – філасофію расійскага свету. Яна пачала ўзмацняцца ў перыяд ІІ Майдану ва Украіне. У 2014 годзе Расія пачала сябе супрацьпастаўляць Захаду і пачала курс на самаізаляцыю.

Ці ідэалогія «рашызму» будзе ўмацоўвацца ў Расіі, што яна нясе постсавецкай прасторы?

- Што тычыцца постсавецкай прасторы, дзеянні РФ ва Украіне прыспешылі фармаванне нацыянальнага светапогляду ды ўзмацненне ўнутраных нацыянальных канцэпцый. Найбольш павольна гэта адбываецца ў Беларусі з прычыны акупацыі. Для самой Расіі гэтая экспансія скончыцца геапалітычнай катастрофай. Хутчэй за ўсё прывядзе да ўнутранага распаду гэтай дзяржавы.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі