Беларуская Служба

Павал Усаў: Замест санкцый прапаную спрашчэнні ў выдачы віз і перасячэнні мяжы

19.07.2023 13:25
Да трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ЕС рыхтуе чарговы пакет санкцый.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Замест санкцый прапаную спашчэнні ў выдачы віз і перасячэнні мяжы
Павал Усаў.

 Палітолаг Павал Усаў лічыць, што акрамя санкцый неабходна спрашчаць магчымасць выезду беларусаў за мяжу:

-Санкцыі, з аднаго боку, ствараюць сур’ёзныя праблемы для сістэмы, але яны не спрыяюць падзенню рэжыму. Але з іншага боку пагаршаецца палажэнне беларусаў, асабліва падчас выезду за мяжу. Адначасова з увядзеннем санкцый абмяжоўваецца дыпламатычная прысутнасць, а на межах назіраецца адмоўнае стаўленне да беларусаў. Таму я б прапанаваў ЕС замест санкцый падумаць, як максімальна спрасціць беларусам атрыманне візаў і пераезд мяжы. Новыя пакеты санкцыя пагаршаюць сітуацыю беларусаў і стаўленне да іх.

Прысутнасць «вагнераўцаў» стала фактам. Занепакоенасць праяўляюць Польшча і Літва. Міністр абароны Марыюш Блашчак гаворыць, што ўсведамляе пагрозу з боку Беларусі. Павал Усаў кажа, што ў першую чаргу «Вагнер» уяўляе пагрозу для саміх беларусаў, але суседнія краіна павінны захоўваць пільнасць:

-Трэба разумець, што Беларусь і сам Лукашэнка ў гэтым кантэксце не маюць ніякага значэння. Размяшчэнне «Вагнера» ў Беларусі адбылося па рашэнні Крамля. Нельга выключаць таго, што гэта быў прадуманы сцэнар Крамля для далейшай гібрыднай акупацыі Беларусі. Прысутнасць наймітаў стварае небяспеку ў першую чаргу для саміх беларусаў. Выкарыстаць «Вагнера» ў агрэсіўнай аперацыі ў дачыненні да Польшчы ці Літвы немагчыма, бо іх недастаткова, а таксама таму, што гэта выкліча сур’ёзныя праблемы для самой Беларусі. Канешне, прысутнасць «Вагнера» неабходна разглядаць у кантэксце ядзернай зброі. Усё гэта разам стварае пагрозу для бяспекі Літвы і Польшчы. Ігнараваць гэта немагчыма. Такія рэакцыя натуральныя і безумоўныя, каб не дапусціць правакацый.

Поўная размова - ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павел Усаў: Смерць Алеся Пушкіна, на жаль, не паўплывае ні на апазіцыю, ні само грамадства

12.07.2023 18:14
У сённяшняй рубрыцы «Палітычнае люстэрка» мы пацікавіліся ў палітычнага аглядальніка Паўла Усава, ці гэта трагічная гісторыя зможа паўплываць на стан беларускай апазіцыі і шырэй беларускага грамадства.