Беларуская Служба

Павал Усаў: Расія марыць, каб на мяжы Польшчы і Беларусі завязаўся канфлікт

02.08.2023 14:37
Залёт беларускіх верталётаў на польскую тэрыторыю – небяспечная для Лукашэнкі з’ява.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Расія марыць, каб на мяжы Польшчы і Беларусі завязаўся канфлікт
Павал Усаў.

Агульная сітуацыя для Беларусі і Лукашэнкі складваецца вельмі негатыўна. Ён спрабуе даць хаду назад, зняць прынамсі палітычную эскалацыю, было зроблена некалькі яго гучных заяваў, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

- Гэта словы, што ён пажартаваў адносна «вагнераўцаў», якія хочуць пайсці на Польшчу. Больш таго, дзякуючы яму яны сядзяць на месцы і нікуды не ідуць. Наступная заява, што Сувалкскі калідор нікому не патрэбны і ніхто не збіраецца туды ісці. Усё гэта ён гаварыў, спадзяючыся, што напружанасць, якую ён стварыў уласнымі паводзінамі, спадзе. Ягоныя словы паказваюць, што Лукашэнка зразумеў, на колькі абвастрылася сітуацыя. Чарговая заява пра карту паляка, што не трэба быць настолькі радыкальнымі ў дачыненні да ўладальнікаў карты.

На колькі гэта сапраўднае жаданне дээскалаваць сітуацыю, а на колькі гэта рэакцыя на сур’ёзны выклік для яго, цяжка сказаць. Гэта будзе бачна ў бліжэйшыя дні.

Залёт беларускіх верталётаў на польскую тэрыторыю – небяспечная для Лукашэнкі з’ява. Яна можа справакаваць яшчэ прыцягненне яшчэ большых сілаў НАТА на мяжу. Гэта можа павялічыць напружанне на столькі, што любы крок кожнага з бакоў можа прывесці да абмену агню і ахвяр. Гэта мара Масквы, каб на мяжы Польшчы і Беларусі завязаўся гарачы канфлікт.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Замест санкцый прапаную спрашчэнні ў выдачы віз і перасячэнні мяжы

19.07.2023 13:25
Да трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ЕС рыхтуе чарговы пакет санкцый.

Павал Усаў: Ствараецца ўражанне, што нехта выкарыстоўвае беларусаў для сваіх палітычных амбіцый

26.07.2023 14:16
Зараз не адпаведны час, калі такія фільмы трэба даваць у адчыненым доступе, гаворыць палітолаг Павал Усаў пра публікацыю літоўцамі фільму пра беларускія пратэсты.