Беларуская Служба

Павал Усаў: 2020 год – гэта гісторыя, якая ўпісана ў нашую нацыю залатымі літарамі

09.08.2023 16:03
Тры гады таму адбылася фальсіфікацыя прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: 2020 год – гэта гісторыя, якая ўпісана ў нашую нацыю залатымі літарамі
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў як бы крытычна не ставіўся да дзеянняў палітычных лідараў у 2020 годзе, кажа, што самае галоўнае – гэта адраджэнне беларускай нацыі, якое адбылося пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

-У гісторыі нічога не бывае здарма. Уся гісторыя нацыі, народа, дзяржавы будуецца з такіх элементаў. Калі такіх момантаў не адбываецца, то не развіваецца ні нацыя, ні культура, ні гісторыя. Так, беларусы заплацілі вялікую цану. Так, капіталам 2020 году, магчыма, скарыстаюцца нават не ўсе і не ў бліжэйшы час. Але гэта і ёсць будаўніцтва нацыі і гісторыі. Нічога не бывае здарма.

Канешне, чалавек, жыццё якога кароткае, хоча вынікаў тут і цяпер, лёгкага шляху да перамогі. Аднак не трэба забывацца, што ў працэсе 2020 году ўдзельнічаў той, хто гэтую сістэму доўгія гады будаваў: і Бабарыка, і Цапкала, і Латушка, нават Святлана Ціханоўская, якая галасавала за Лукашэнку і не бачыла нічога кепскага ў Беларусі. Гэта сотні, тысячы, якія ішлі на выбарчыя ўчасткі, магчыма, фальсіфікавалі галасы. Шмат хто на ўласныя вочы пабачыў, чым ёсць сістэма, у якой яны жылі ў камфорце і нічога дрэннага не заўважалі. Таму за папярэднюю гістарычную і палітычную абыякавасць прыйшлося заплаціць такую цану. Мы заплацілі за ўласную абыякавасць. Канешне, заплацілі і тыя, хто 26 гадоў змагаўся: як Алесь Пушкін, Вітольд Ашурак, плацяць Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец і многія іншыя, хто стаяў на нацыянальных пазіцыях.

Важна, што вялікая частка насельніцтва абудзілася. Гэта інвестыцыя, якая ў далейшым будзе развівацца і дасць плён, магчыма нават праз дзесяцігоддзе. Гэта нашая гісторыя, якую людзі ўласнымі рукамі будавалі, таму нельга казаць, што 2020 год быў дарэмны. Так, ёсць расчараванне і яно будзе нарастаць, але гэта гісторыя, якая ўпісана ў нашую нацыю залатымі літарамі. Гэта будзе ступень, якая прывядзе да адраджэння ў будучым.

Поўны каментар палітолага - у далучаным гукавым файле.

сдухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Расія марыць, каб на мяжы Польшчы і Беларусі завязаўся канфлікт

02.08.2023 14:37
Залёт беларускіх верталётаў на польскую тэрыторыю – небяспечная для Лукашэнкі з’ява.