Беларуская Служба

Павал Усаў: Кітай у Беларусі намагаецца наладзіць збройную вытворчасць

16.08.2023 15:31
У Мінску з візітам знаходзіцца міністр абароны Кітаю Лі Шанфу.
Аўдыё
  • Павал Усаў: У Беларусі Кітай намагаецца наладзіць збройную вытворчасць
Павал Усаў.

Прыехаў ён пасля папярэдняга візіту ў Маскву. Афіцыйная інфармацыя пра мэты вельмі сціплая. Беручы пад увагу геапалітычную і вайсковую сітуацыю ў Еўропе, і ў прыватнасці вакол Беларусі, можна здагадвацца, што не ўсе мэты прыезду кітайскага міністра апублічваюцца. Якім можа быць другое дно гэтага прыезду?

-Кітай вельмі актыўна падтрымлівае Расію ў вайне. Фактычна з’яўляецца крыніцай тэхналогій, дзякуючы якім Расія запаўняе прабелы ў тэхналогіях. У Расіі ўжо працуюць заводы па вытворчасці дронаў. Таму і ў Беларусі Кітай намагаецца наладзіць такую вытворчасць і зрабіць базу вайсковай прадукцыі ў абыход заходніх санкцый. Акрамя таго, Кітай зацікаўлены ў пашырэнні геапалітычных уплываў, таксама ў Беларусі, з’яўляецца цэнтрам антызаходняй палітыкі. Прыезд міністра ў Беларусь з’яўлецца паказчыкам таго, што Кітай будзе ўзмацняць вайсковую падтрымку і вайсковыя інвестыцыі ў Расіі і Беларусі, рэалізоўваючы свае ўласныя мэты, - лічыць палітолаг Павал Усаў.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: 2020 год – гэта гісторыя, якая ўпісана ў нашую нацыю залатымі літарамі

09.08.2023 16:03
Тры гады таму адбылася фальсіфікацыя прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.