Гэта тлумачыцца законам аб абароне асабовых звестак. ЦВК лічыць, што інфармацыя аб удзеле чалавека ў камісіях станавілася глебаю для рознага кшталту булінгу, пагрозаў і іншага.
Палітолаг Павал Усаў нагадвае, што такая спроба была паспяхова зроблена падчас рэферэндуму 2021 году.
-Гэта было зроблена для таго, каб члены камісіі не адчувалі ціску, бо ўзровень недаверу тады быў значна вышэйшы. Таксама гэта тлумачылася санкцыямі супраць тых, хто знаходзіўся ў камісіі. Цяпер гэта можа быць зусім іншы аспект – камісіі можна і не фарміраваць. Можа быць дастаткова кіраўніка ці сакратара, які падпіша ўсе пратаколы без астатніх. Адсутнасць празрыстасці яна заўсёды была, а цяпер яна дасягнула максімуму. Гэта сведчыць аб тым, што інстытуту выбараў нават фармальна ўжо не існуе. Ціск на членаў камісіі можа дэматываваць, у той час былі заклікі не ісці туды працаваць. Зараз гэта сведчанне таго, што кантроль будзе абсалютны, у тым ліку за выбарчымі камісіямі. Там будуць толькі правераныя людзі. Гэта нават натуральнасць працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, а з патрэбамі новага парадку фарміруецца гэты працэс.
Поўны каментар у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё