Беларуская Служба

Павал Усаў: Выстаўляць ультыматум Лукашэнку – бессэнсоўна, гэта не ён прымае рашэнне

30.08.2023 14:16
Польшча гатова адкрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі Аляксандр Лукашэнка пойдзе на саступкі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Выстаўляць ультыматум Лукашэнку – бессэнсоўна, гэта не ён прымае рашэнне
Павал Усаў.

Гаворка пра сыход «Групы Вагнера» з Беларусі і спыненне нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі.

Яшчэ на мінулым тыдні гучалі радыкальныя заявы аб закрыцці ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю. Цяпер сітуацыю пераацанілі, зразумеўшы, што ўльтыматумы пагоршаць і так крытычную сітуацыю на межах. Лукашэнка на ўсе ўльтыматумы адказвае яшчэ больш неадэкватнымі дзеяннямі, лічыць палітолаг Павал Усаў:

-Такое ваганне, змена стаўлення сведчаць аб тым, што ў тых, хто прымае рашэнне, няма разумення сітуацыі. Няма сістэмнага падыходу і ацэнкі сітуацыі, асабліва ў палітычна-ідэалагічнай гульні з рэжымам. Калі ты тыдзень таму ставіў ультыматум, то павінен вытрымаць паўзу. Такая сітуацыя паказвае слабасць еўрапейскіх палітыкаў, а Лукашэнка ў ідэалагічным плане зноў выглядае рашучым. Палітыка з такімі постацямі як Лукашэнка ці Пуцін так не вядзецца. Альбо ты выбіраеш жорсткую палітыку, альбо чакаеш, калі хочаш змяніць правілы сваёй уласнай гульні. Хоць я асабіста супраць закрыцця межаў.

Калі казаць пра пастулат вывядзенне вагнераўцаў, то гэта недахоп аб’ектыўнай інфармацыі ад пазіцыі Лукашэнкі, кажа Павал Усаў. Рашэнне пра вывад вагнераўцаў будзе прымацца ў Крамлі. А для Крамля трымаць вагнераўцаў у Беларусі выгадна, бо яны эфектыўна раздражняюць краіны ЕС.

Палітолаг таксама не верыць у тое, што Лукашэнка спыніць паток нелегальных мігрантаў, паколькі гэта таксама сумесная з Расіяй аперацыя. Таксама гэта адказ на санкцыі.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка