Затрыманых кіраўнікоў абвінавачваюць у прыпісванні малака, колькасці быдла і г.д. Ахвярамі сістэмы сталі ў большасці яе зацятыя прыхільнікі.
Так заўсёды адбываецца ў таталітарных і аўтарытарных сістэмах, каментуе палітолаг Павал Усаў:
- Прыклад Савецкага Саюза павінен прадэманстраваць, як гэтая сістэма працуе. Старыя бальшавікі, якія рабілі рэвалюцыю ў 1918 годзе, былі рэпрэсаваныя ў 30-ыя. Тыя, хто рэпрэсаваў бальшавікоў і ворагаў народа, самыя сталі ворагамі народа. Былі палітычныя працэсы і расстрэлы тых, хто ўдзельнічаў у будаванні сістэмы сацыялізму, бальшавізму, камунізму ў савецкія часы. Тое ж самае адбываецца ў Беларусі. Для сістэмы няма некранальных людзей, толькі калі гэта абсалютна вышэйшае кола ў атачэнні Лукашэнкі. Але нават і там мы былі сведкамі таго, як набліжаныя да Лукашэнкі потым апыналіся за кратамі, напрыклад, Юры Чыж, Пефціеў. Калі казаць пра дробных дырэктараў, то яны заўсёды былі расходным матэрыялам. Кожны чыноўнік, кіраўнік саўгаса мае планы. Калі ён іх не выканае, пойдзе сядзець. Прыпіша – таксама пойдзе сядзець. Яны апынаюцца ў тупіку, але лічаць, што калі яны - начальнікі, то маюць нейкія льготы і магчымасці. Па сутнасці, гэта эканамічныя смертнікі, якіх выкарыстоўваюць, каб іншыя маглі распісацца ў сваіх поспехах і прыкрыць іншых. Каб самім не сесці, садзяць гэтак званых стрэлачнікаў, каб наверх напісаць рапарт, што карупцыя і раскрадання дзяржаўнай маёмасці ўнізе справакавала праблемы ў рэгіёне.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё