Беларуская Служба

Павал Усаў: Cур’ёзна ставіцца да слоў міністра Алейніка не трэба

27.09.2023 15:11
Аўдыё
  • Павал Усаў: Cур’ёзна ставіцца да слоў міністра Алейніка не трэба
Павал Усаў.

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў у інтэрв'ю Associated Press, што не можа ўявіць сітуацыі, калі яго краіна разам з расійскімі войскамі ўступіць у вайну супраць Украіны. Ён не лічыць, што ўкраінцы хочуць ці маюць патрэбу ў вайне, падкрэсліўшы, што Беларусь заўсёды выступала за мір у суседняй краіне.

Сяргей Алейнік таксама сказаў, што не можа ўявіць сабе сітуацыі, калі Расія аддасць Беларусі загад прымяніць нядаўна размешчаную тактычную ядзерную зброю. Паводле яго слоў, гэта ў першую чаргу сродак абароны.

Паводле палітолага Паўла Усава, сур’ёзна ставіцца да слоў міністра не трэба, паколькі ён нічога не вырашае:

-Чыноўнікі, якія цяпер працуюць у сістэме, шмат чаго сабе не ўяўляюць. Спасылацца на словы міністра замежных спраў, які сам нічога не вырашае, успрымаць іх як гарантыю таго, беларускія войскі не будуць ваяваць супраць Украіны, немагчыма. У гэтай сітуацыя варта прыгадаць, што на днях міністр абароны РФ Шайгу заявіў, што вайна з Украінай можа працягнуцца да 2025 году. Фактычна гэта азначае мабілізацыю ўсіх унутраных рэсурсаў. Але думаю, на Лукашэнку будзе аказвацца ціск, каб у большым фармаце ўцягнуць Беларусь у вайну, бо сама Расія ў супрацьстаянні з Захадам гэтую вайну не выцягне, хоць расіяне і спадзяюцца, што ўкраінскае грамадства стоміцца, што захад вычарпаецца. Для Расіі будзе патрэбная кампенсацыя як геапалітычная, так і палітычная, яшчэ больш пашыраная залежнасць Беларусі ад Расіі. Думаю, да 2025 году, а трэба яшчэ ўлічваць выбары ў Расіі ў 2024 годзе, будуць прадпрынятыя чарговыя крокі па інтэграцыі Беларусі з Расіяй. У такой сітуацыі пытанне ўдзелу беларускага войска ў вайне з Украінай будзе заставацца адчыненым.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Як і ў савецкія часы ахвярамі сістэмы становяцца яе зацятыя прыхільнікі

20.09.2023 14:23
СМІ паведамляюць пра масавыя чысткі ў галіне сельскай гаспадаркі ў Гомельскай вобласці.