Беларуская Служба

Павел Усаў: Рэпрэсіі ў той ці іншай форме закрануць мільён беларусаў

13.12.2023 13:57
У сённяшняй перадачы «Палітычнае люстэрка» пацікавіліся ў аглядальніка Беларускай службы Польскага радыё Паўла Усава, ці варта шукаць нейкай логікі ў рэпрэсіўных дзеяннях рэжыму Лукашэнкі.
Аўдыё
  • Разважанні палітычнага аглядальніка Паўла Усава пра магчымасці ўдзелу каліноўцаў у вызваленні Беларусі, а таксам пра плёны афрыканскага турнэ Лукашэнкі слухайце ў далучаным гукавым файле!
,     .
Палітолаг, доктар грамадскіх навук Павел Усаў.Фота: БСПР/radyjo.net

Цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, – паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». У людзей правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». З імі таксама запісваюць адмысловыя відэа.

У сённяшняй перадачы «Палітычнае люстэрка» пацікавіліся ў аглядальніка Беларускай службы Польскага радыё Паўла Усава, ці варта шукаць нейкай логікі ў рэпрэсіўных дзеяннях рэжыму Лукашэнкі:

-Калі гаворка ідзе пра рэпрэсіі ўжо не час шукаць рацыянальнага адказу на пытанні чаму і навошта. Рэпрэсіі – гэта стан функцыянавання рэжыму, яны будуць пастаянна адбывацца, закранаючы кожны раз нейкія новыя сацыяльныя, ці прафесійныя групы. Сістэма будзе мэтанакіраван займацца ўсімі элементамі, якія лічыць патэнцыйна небяспечнымі. Рэжым уваходзіць у неататалітарызм, які не дапускае ніякай альтэрнатывы. Я прагназую, што рэпрэсіі ў той, ці іншай форме 1 млн чалавек. Гаворка ідзе пра розны від ціску, неабавязкова фізічнае ўздзеянне. Будзе ламацца эмацыйны стрыжань асобы. (...)

Разважанні палітычнага аглядальніка Паўла Усава пра магчымасці ўдзелу каліноўцаў у вызваленні Беларусі, а таксам пра плёны афрыканскага турнэ Лукашэнкі слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эж

 

 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка