Беларуская Служба

Павал Усаў: Рэжым паўтарае палітыку сямейнага вынішчэння Сталіна

24.01.2024 14:28
Інфармацыя пра затрыманні ў Беларусі – гэта штодзённасць, аднак масавыя затрыманні сваякоў палітзняволеных ці былых палітвязняў у панядзелак ускалыхнулі грамадствам з новай сілай.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Рэжым паўтарае палітыку сямейнага вынішчэння Сталіна
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў параўноўвае Лукашэнку да Сталіна і Гітлера, якія праводзілі палітыку вынішчэння сем’яў:

-Гэта акцыя, скіраваная не толькі супраць сваякоў палітвязняў, але дэманстратыўная акцыя тэрору, якая павінна паказаць усім грамадзянам, чым заканчваецца ўдзел у палітыцы: невінаватых няма, сын адказвае за бацьку, а бацька за сына. Гэта паказчык эфектыўнага дзеяння сістэмы. Рэжым разумее, што чым больш рэпрэсій, тым больш можа быць незадаволеных, асабліва сярод блізкіх палітвязняў. У іх бачаць непасрэдных ворагаў. У выніку дэстабілізацыі сістэмы яны могуць адыграць пэўную ролю. Па сутнасці, паўтараецца палітыка сямейнага вынішчэння Сталіна, Гітлера, Мао Цзэдуна.

Другі момант – гэта ізаляцыя ад вонкавай палітыкі, якая б яна не была. Каб знішчыць усе магчымыя каналы перадачы дапамогі беларусам унутры краіны. Гаворка пра вынішчэнне каналаў, крыніцаў, механізмаў. Каб была адрэзана сувязь са светам дыяспары, а беларускае грамадства апынулася ў татальнай ізаляцыі. Гэта дэматывуе і пагружае людзей у жудасныя ўмовы. Эфектам павінна стаць выцісканне. Рэжым не можа знішчыць усіх фізічна, таму гэта ўскоснае змушэнне людзей пакінуць Беларусь. Гэта вельмі важна напярэдадні двух выбарчых кампаній.

ав

Поўны каментар у далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка