Беларуская Служба

П. Усаў: Стварэнне ўнутранага таталітарызму ў Расіі паўплывае на працэсы ў Беларусі

20.03.2024 17:07
Якім чынам перамога Пуціна на выбарах паўплывае на сітуацыю ў Беларусі? А можа наадварот нічога не здарыцца?
Аўдыё
  • П. Усаў: Стварэнне ўнутранага таталітарызму ў Расіі паўплывае на працэсы ў Беларусі
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што стварэнне ўнутранага таталітарызму ў Расіі паўплывае на працэсы ў Беларусі:

-Трэба сыходзіць з таго, што агульна сітуацыя ў Расіі, незалежна ад выбараў, ідзе ў дэструктыўным накірунку для Беларусі. З іншага боку, альтэрнатыўных варыянтаў на выбарах у Расіі не было, вынік быў прадказальны. Гэта азначае, што ўсё будзе рухацца ў накірунку ціску і рэпрэсій. Стварэнне ўнутранага таталітарызму ў Расіі паўплывае на працэсы ў Беларусі. Расія ідзе ў бок аднаўлення прынамсі кавалкаў былой імперыі любымі метадамі. Беларусь з’яўляецца як раз тым аб’ектам, у дачыненні да якога палітыка рэімперыялізацыі будзе рэалізоўвацца. На сённяшні дзень выхаду з такой сітуацыі няма. Бо няма ні вонкавых уплываў, каб забяспечыць хаця б рэшткі незалежнасці Беларусі, ні ўнутраных механізмаў для таго, каб стрымаць гэты працэс.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Сітуацыя «Белсата» сведчыць пра закладніцкую сітуацыю беларускіх незалежных дэмакратычных медыя

13.03.2024 15:56
Пад пастамі аб звальненні дырэктаркі «Белсату» разгарэлася дыскусія пра сэнс існавання самога «Белсату».