Беларуская Служба

Рамзану Кадыраву шукаюць пераемніка

29.04.2024 18:12
Расійскія СМІ пішуць пра тое, што стан здароўя кіраўніка Чачні пагаршаецца.
Аўдыё
  • Эксперт пра сітуацыю ў Чачні
Рамзан КадыровФото: http://en.kremlin.ru

Пачаліся размовы пры тое, што Крэмль рыхтуе яму замену. Што гэта азначае для сітуацыі ў рэспубліцы, ці гэта стане прычынай дэстабілізацыі на Паўночным Каўказе.

Рамзан Кадыраў цяжка хворы, і яму шукаюць пераемніка. Пра гэта на мінулым тыдні напісала «Новая газета Еўропа». Паводле дадзеных выдання, у студзені 2019 года кіраўніку Чачні паставілі дыягназ «некроз падстраўнікавай залозы», а ўвесну 2022-га яго здароўе стала «імкліва пагаршацца» - з-за праблем з ныркамі ды застою вадкасці ў лёгкіх. Кадыраў тады «з цяжкасцю гаварыў, павольна хадзіў, занадта цёпла для чачэнскага клімату апранаўся».

У адказ на гэта расійскія ўлады, з аднаго боку, пачалі «піяр-кампанію», паказваючы Кадырава ў спартыўнай залі на шпацыры, што мела сведчыць, што з кіраўніком Чачні ўсё ў парадку. З другога боку, пачаліся размовы пра пошук пераемніка для хворага Кадырава.

Сярод магчымых спадкаемцаў называюць Апці Алаўдзінава — камандзіра спецназу «Ахмат», які нядаўна быў прызначаны на важную пасаду ў Міністэрства абароны; Адама Дэлімханава ды сына Адама Кадырава, якога бацька на днях прызначыў куратарам Расійскага ўніверсітэта спецназу імя Пуціна.

Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў Чачні палітолага Паўла Усава.

- Смерць ці хвароба Кадырава прывядзе да змены ўлады ў Чачні. Аднак сітуацыя застаецца даволі непрадказальнай. Крэмль зацікаўлены ў тым, каб не здарылася нічога незвычайнага. Стан здароўя Кадырава пагаршаецца, у яго відавочныя праблемы. Паўгода таму пачала з'яўляцца інфармацыя пра тое, што Крэмль незадаволены Кадыравым ды чачэнскімі ўплывамі ў Расіі. Кадыраўская мадэль празмернага кантролю ды засілля сілавікоў перайшоў усе магчымыя межы. Гэта адзіны ў Расіі рэгіянальны лідар, які мае прыватную армію. У выніку, у Крамлі з'явілася жаданне прыбраць Кадырава ды аслабіць ягоны клан.  

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыяфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі