Беларуская Служба

Павал Усаў: Калі да ядзерных вучэнняў дадаць адстаўку Гулевіча, то атрымліваецца кепскі знак

15.05.2024 07:08
Упершыню з часоў развалу СССР вучэнні ў Беларусі звязаныя з выкарыстаннем тактычнай ядзернай зброі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Калі да ядзерных вучэнняў дадаць адстаўку Гулевіча, то атрымліваецца кепскі знак
Павал УсаўFoto: .

Яны праходзяць у межах расійскіх вучэнняў. Гэта Масква будзе вырашаць як і калі выкарыстоўваць ядзерную зброю, гаворыць палітолаг Павал Усаў. Беларускія вайскоўцы будуць выконваць загады Масквы. Ні Лукашэнка, ні яго атачэнне не маюць вырашальнага слова.

Павал Усаў у кантэксце вучэнняў звяртае ўвагу на яшчэ адзін факт:

-Некалькі дзён назад Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніка Генеральнага штабу Беларусі Гулевіча. Па рознай інфармацыі Гулевіч быў супраць таго, каб Беларусь удзельнічала ў акце агрэсіі супраць Украіны. Калі дапусціць, што гэта праўда, то звальненне Гулевіча – кепскі знак. Кіраўнік Генштабу гэта нават больш важная персона, чым міністр абароны. Ён адказвае за планаванне і рэалізацыю вайсковых заданняў, за рэалізацыю вайсковай стратэгіі. Калі дапусціць, што Гулевіч быў праціўнікам удзелу ў вайне, а цяпер яго звальненне могуць сведчыць пра небяспечныя тэндэнцыі.

Гэта магло б абазначаць, што Лукашэнка пазбаўляецца ад нелаяльных вайскоўцаў, якія могуць стаяць у абароне нацыянальных інтарэсаў. Магчыма, гэта робіць сама Масква рукамі Лукашэнкі, кажа Павал Усаў.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Пазіцыя Літвы ў дачыненні да АБСЕ - цалкам правільная

08.05.2024 15:29
БДІПЧ АБСЕ не будзе накіроўваць місію назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Літве, якія адбудуцца 12 траўня.