Беларуская Служба

Ва ўмовах вайны Пуцін не стаў істотна абнаўляць урад

14.05.2024 08:34
Пасаду прэм’ера захаваў Міхаіл Мішусцін ды большасць міністраў. Пры ўладзе не ўдалося захавацца міністру абароны Шайгу да кіраўніку Рады бяспекі Патрушаву.
Аўдыё
  • Эксперт пра змены ў расійскім урадзе
Пуцін прапануе на пасаду міністра абароны Андрэя Белавусава замест Сяргея ШайгуEPA/RUSSIAN FEDERATION COUNCIL PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA.

Новым адказным за абарону прызначаны эканаміст, што можа азначаць падрыхтоўку да доўгай вайны. Пра змены ў Крамлі мы паразмаўлялі з экспертам.

7 мая ў Расіі адбылася інаўгурацыя Пуціна на новы тэрмін. Адразу пасля гэтага пачаліся змены ў расійскім урадзе. Папярэдняя каманда падала ў адстаўку, а Пуцін вельмі хутка прызначыў новы склад кіраўніцтва, які, што праўда, моцна не адрозніваецца ад папярэдняга.

Кіраўніком ураду застаўся Мішусцін, свае пасады захавала большасць ключавых міністраў. Найбольшую ўвагу экспертаў выклікалі дзе змены: адстаўка Шайгу ды Патрушава, міністра абароны і сакратара Рады бяспекі.

Пры гэтым, указам Пуціна Шайгу прызначаны сакратаром Рады бяспекі РФ, замест Патрушава, які займаў гэтую пасаду з траўня 2008 года. Ён звольнены з пасады «ў звязку з пераходам на іншую працу». 

Новым міністрам абароны Пуцін прапанаваў прызначыў эканаміста Андрэя Белавусава, які меў пасаду першага віцэ-прэм'ера ў папярэднім урадзе. Пуцінскі прэсавы сакратар заявіў журналістам, што прызначэнне Белавусава не зменяе «сістэму каардынат». Расійскія палітычныя аглядальнікі ўжо назвалі гэтае прызначэнне сведчаннем намераў Крамля перайсці да надзвычайных мераў па пошуку грошай на доўгую вайну. На думку палітолага Паўла Усава ў гэтай замене ёсць і іншыя прычыны.

-  Доўгі час Шайгу быў фаварытам блізкім да Пуціна, ягоная адстаўка гэта нечаканасць. Аднак, пасля бунту Прыгожына і, асабліва, пасля сітуацыі ў Крокус Сіці было зразумела, што ў расійскім кіраўніцтве адбудуцца пэўныя змены. З атачэння Пуціна прасочвалася інфармацыя, што ў Крамлі ідзе даволі сур’ёзная барацьба паміж сілавікамі. У першую чаргу паміж ФСБ ды вайсковымі. Пачаліся арышты намеснікаў Шайгу, іх абвінавацілі ў карупцыі. Былога міністра абароны пачалі таксама ўсё часцей называць адказным за правал «спецаперацыі». Цяпер Шайгу адпраўлены ў ссылку ў Раду бяспекі, дзе ўжо ёсць клоўн Мядзведзеў. Той факт, што звольнілі Патрушава, - гэта сведчанне таго, што Пуцін не хоча ўзмацнення адной групы сярод эліт, якую прадстаўляў Патрушаў, выхадцаў са спецслужб СВР ды ФСБ.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі