Беларуская Служба

Расію зноў атакуюць ісламісты

24.06.2024 15:13
З пачатку года ісламісты здзейснілі ў Расіі ўжо тры буйныя тэрарыстычныя акцыі.
Аўдыё
  • Эксперт папярэджвае, што Расіі пагражаюць новыя атакі з боку ісламістаў
  -    ,
Пашкоджаная сінагога Келе-Нумаз пасля тэракту ў Дэрбенце, Рэспубліка ДагестанEPA/TELEGRAM CHANNEL OF THE HEAD OF DAGESTAN REOUBLIC / Dostawca: PAP/EPA.

Цягам доўгіх гадоў расійская прапаганда прыпісвала Пуціны «супакаенне Каўказу» у якасці аднаго з найважнейшых дасягненняў. Пад гэту нагоду расійскія ўлады абмяжоўвалі правы ды свабоды ў Расіі, а грамадства на гэта пагаджалася. Аднак у гэтым годзе пакою на Каўказе не бачна. Пра тое, што адбываецца на Каўказе, што стала з Пуцінскім мірам у гэтым рэгіёне, мы паразмаўлялі з экспертам.

У нядзелю ў Расіі здарыўся чарговы тэракт. Гэтым разам зноў нанеслі ўдар ісламісты. У дагестанскіх Махачкале ды Дэрбенце здарыўся падвойны тэракт. Ісламісты затакавалі паліцыянтаў, царкву ды сінаногу. Паводле апошніх дадзеных колькасць загінуўшых дасягнула ўжо двух дзясяткаў чалавек.

Пры гэтым дагэтуль незразумела колькі ўсяго баевікоў удзельнічалі ў нападзе, расійскія сілавікі заявілі пра забойства пецярых нападнікаў. Што цікава сярод тэрарыстаў былі сыны і пляменнік кіраўніка Сергакалінскага раёна Дагестана Магамеда Амарава. Яго самога аператыўна затрымалі, а «Адзіная Расія» хуценька  выдаліла яго са сваіх шэрагаў.

Тэракт у Дагестане стаў ужо трэцяй па ліку атакай ісламістаў з пачатку года ў Расіі: у сакавіку здарыўся тэракт у Крокусе, 16 чэрвеня - захоп закладнікаў у СІЗА ў Растове-на -Доне, а цяпер напад у Дагестане.

У Крамлі тэракт пакуль не каментавалі, дэпутаты Дзярждумы і блогеры на аўтамаце  пачалі абвінавачваць Украіну ды Захад, кажучы, што Расія не можа быць аб'ектам атакі ісламскіх радыкалаў. Ці гэта сапраўды так, мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.

- Ніякага супакаення Каўказу не адбылося, у першую чаргу з –за палітыкі Пуціна, сутнасцю якой былі рэпрэсіі ды вынішчэнне любых нацыянальных сіл, якія выступалі за аўтаномію ды незалежнасць. Доўгі час інструментам супакойвання быў Кадыраў, які праводзіў у рэгіёне палітыку тэрору. Аднак замест суцішэння, гэта спарадзіла супярэчнасці. Баюся, што гэта далёка не апошні тэракт на Каўказе ды ў Расіі. У краіне набіраюць абароты працэсы ісламізацыі, у бліжэйшы час яны не спыняцца.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Поўную размову слухайце ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі