Беларуская Служба

Павал Усаў: Інцыдэнты з дронамі я разглядаю, як вынік праблем расійскага ВПК

17.07.2024 15:20
Грамадства даведалася пра чацвёрты дрон «Шахед», які заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Паяўляюцца галасы, што гэта можа быць невыпадковасць.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Інцыдэнты з дронамі я разглядаю, як вынік праблем расійскага ВПК
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў прытрымліваецца меркавання, што не трэба шукаць другога дна ў гэтай сітуацыі:

-Пакуль дадзеныя інцыдэнты я разглядаю, як вынік праблем расійскага ВПК. Санкцыі ўсё больш уплываюць на доступ да навейшых тэхналогій, перш за ўсё звязаных з дакладнасцю і кіраваннем. У выніку на тэрыторыю Беларусі могуць залятаць не толькі Шахеды. Другой прычынай можа быць праца ўкраінскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы, якія заглушаюць сігналы, збіваюць дроны з курсу. Такім чынам Шахеды могуць залятаць у Беларусь. Расія штодзёна запускае ад некалькіх дзясяткаў да сотні дронаў.

Таму, з аднаго боку, я б ацэньваў гэта станоўча, гэта азначае, што якасць расійскага ўзбраення падае. Таксама пазітыўна, бо гэта можа азначаць, што Украіна атрымала эфектыўныя сродкі барацьбы з дронамі. І ў пэўнай ступені пазітыўна, як элемент уздзеяння на рэжым Лукашэнкі і паказчык таго, што вайна ў тым ці іншым выглядзе можа перанесціся на Беларусь. Гэта небяспечна для беларусаў, але паказвае, што вайна ўсё ж закранае Беларусь.
Варта ўзгадаць, што расійскія аб’екты заляталі і на тэрыторыю ЕС. Таму я б не шукаў у з’яўленні дронаў палітычных намераў Масквы. Гэта эфект вайны.

Поўная размова з палітолагам у далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка