Беларуская Служба

Павал Усаў: Крыгер можа быць картай у гульні Мінску, але гульня можа быць шырэйшай

31.07.2024 14:30
Нямецкі грамадзянін Рык Крыгер памілаваны: замест кары смерці яму далі пажыццёвае зняволенне.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Крыгер можа быць картай у гульні Мінску, але гульня можа быць шырэйшай
Павал Усаў.

У якую гульню грае Аляксандр Лукашэнка? Я можа гэта і не яго гульня? Справу каментуе палітолаг Павал Усаў:

 думаю, што сітуацыю з грамадзянінам Германіі Крыгерам варта разглядаць у кантэксце большай дыпламатычнай гульні, якую хацеў бы разыграць Лукашэнка, рыхтуючыся да выбараў. Гэтая гульня заключаецца ў стварэнні нефармальных кантактаў Лукашэнкі з Захадам. Усё для таго, каб узмацніць сваю пазіцыі ў вачах Захада. Паказаць, што ніхто, акрамя яго, не ў стане вырашаць лёсы грамадзян і Беларусі, і замежнікаў. Паездка Рыжанкова на Захад, ці прыезд нейкай камісіі маглі б спрыяць размарозцы прынамсі ў мінімальнай ступені. Гэта таксама ў пэўнай ступені нейтралізуе апазіцыю.

Крыгер можа быць картай у гульні Мінску. Але гульня можа быць больш шырокай і яе вядзе Масква. Яна можа хацець абмяняць свайго агента Красікава, пажыццёва асуджанага ў Германіі. Існуе меркаванне, што Крыгер разам з расійскімі палітзняволенымі можа быць абменены на гэтага агента. Гэта можа абазначаць толькі адно: Беларусь застаецца рэсурсам у стратэгічных і знешнепалітычных гульнях Масквы. А пашырыць уласнае поле для манеўраў Лукашэнка не можа.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка