Беларуская Служба

Павал Усаў: Канферэнцыя “Новая Беларусь” і заявы, зробленыя на ёй, гэта спроба замаскіраваць рэальную праблему

07.08.2024 14:00
Павал Усаў кажа, што справа нават не ў электаральным працэсе і фармальным часе прэзідэнцкага паўнамоцтва на працягу пяці гадоў, а справа ў рэальнай падтрымцы.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Канферэнцыя “Новая Беларусь” і заявы, зробленыя на ёй, гэта спроба замаскіраваць рэальную праблему
Павал Усаў.

Наш сталы каментатар, палітолаг Павал Усаў, з якім мы робім перадачы Палітычнае люстэрка, вядомы крытычным падыходам да дзейнасці кабінету Святланы Ціханоўскай.

Паводле яго, канферэнцыя “Новая Беларусь” і заявы, зробленыя на ёй, гэта спроба замаскіраваць рэальную праблему, якой з’яўляецца легітымнасць Святланы Ціханоўскай. Павал Усаў кажа, што справа нават не ў электаральным працэсе і фармальным часе прэзідэнцкага паўнамоцтва на працягу пяці гадоў, а справа ў рэальнай падтрымцы:

-Гаворка пра рэальную падтрымку, якая на сённяшні момант вычарпалася. Крытыка Ціханоўскай нават сярод яе паплечнікаў з 2020 году павялічылася, як і недавер звычайных беларусаў. І трэцяе – неэфектыўнасць структур, звязаных з ёй, Офіс, Кабінет і КР. Гэтыя ладзяць ладзяць канферэнцыі і надаюць Ціханоўскай мандат, на што не маюць права. У такой сітуацыі мандат можа даць толькі эфектыўнасць дзеяння. Калі электаральны працэс пераўтвараецца ў лідарскі.

Палітолаг кажа, што такой дзейнасці з боку Святланы Ціханоўскай за апошнія чатыры гады не было, акрамя замежных візітаў, якія ўсё ж не прывялі да функцыянальнасці і стабільнасці палітычных інстытутаў.

У адказ гучаць аргументы, што няма іншай альтэрнатывы для Святланы Ціханоўскай, якую ведаюць еўрупейскія лідары, хоць і не заўсёды прыслухоўваюцца. Павал Усаў гаворыць, што гэта кеспкі аргумент, які нагадвае параўнанне з Лукашэнкам:

-Тое самае можна сказаць пра Лукашэнку: а дзе альтэрнатыва? Хто, калі не ён? Пытанне ў тым, чаму да Ціханоўскай не прыслухоўваюцца, нягледзячы на тое, што прызнаюць прэзідэнтам-электам. Чаму праца гэтых структур неэфектыўная? Мы кажам пра няздольнасць вырашаць сур’ёзныя праблемы. І трэба аналізаваць, чаму так здарылася? Не кажам, што калі ў нас няма альтэрнатывы, то няхай надалей працуе, хоць і неэфектыўна. Гэта вельмі шкодны падыход. Адказ наступны: вакол Ціханоўскай сабраліся людзі, найперш з АГП, якія блакуюць любыя вострыя пытанні і дзеянні, звязаныя з рэалізацыяй інтарэсаў беларусаў. Гэтая група ўплывае на рашэнні Ціханоўскай, а яна не ў стане ад іх пазбавіцца. Кожны кіраўнік павінен ад такіх людзей пазбавіцца і знайсці новых. А Ціханоўская нічога не робіць. Выхада з сітуацыі па сутнасці няма. Як было заўважана, а хто акрамя яе. Павінен быць калектыўны орган, які сфарміраваць і атрымаць давер беларусаў немагчыма, паколькі ўсё паралізаванае і давер мінімалізаваны.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

Слухайце аўдыё

 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка