На свабоду выходзіць каля 30 палітвязняў. Калі паглядзець на сітуацыю з боку Лукашэнкі, які вызваляе маленечкую частку зняволеных, а другой рукой у той жа час садзіць больш за сотню, то чаго ён хоча дабіцца?
Палітолаг Павал Усаў лічыць, што Лукашэнка разлічвае на саступкі, і гэта цалкам рэальны сцэнар:
-Калі адбываецца вызваленне, то гэта даволі моцная інфармацыйная нагода для незалежных СМІ. Гаворыцца пра нейкую адлігу, саступкі. Улады разлічваюць на такую рэакцыю. Разлічваюць, што Захад урэшце зразумее, што палітыка санкцый не прыводзіць да рэальных перамен. Многія краіны таксама разумеюць, што апазіцыя не ўплывае на ніякія перамены, і што трэба пачынаць перамовы з Лукашэнкам. Думаю, што на гэтую рэакцыю новы міністр замежных спраў Рыжанкоў разлічвае. На гэта перад выбарамі 2025 году разлічвае і Лукашэнка. З другога боку, мы бачым палітычнае банкроцтва апазіцыйных колаў, якія ствараюць перадумову, што Лукашэнка выглядае як адзіны палітык, ад якога залежыць лёс Беларусі.
Пасля выбараў 2025 году ў Захада не будзе выхаду, як толькі пачаць перамовы з Лукашэнкам, хаця б кулуарна, як было з Мадурам у Венесуэле. Думаю, у Беларусі будзе менавіта такая сітуацыя.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
Слухайце аўдыё.