Беларуская Служба

Сербія ўмацоўвае супрацоўніцтва з Беларуссю

30.08.2024 10:40
Краіна звяртае ўвагу на «сумесныя дзеянні».
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч PAP/EPA/MARKO DJOKOVIC

Бялград гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў шырока зразумелай сферы тэлекамунікацый, запэўніла ў чацвер Міністэрства інфармацыі і тэлекамунікацый Сербіі. У Мінску яго кіраўнік Дэян Рысціч сустрэўся з беларускім калегам, піша партал Onet.

«Падчас працяглай і змястоўнай сустрэчы (з міністрам сувязі Беларусі Канстанцінам Шульганам) ішла размова аб удасканаленні ўзаемадзеяння ў галіне тэлекамунікацый, абмене вопытам у галіне паштовага руху і далейшым узмацненні ўзаемадзеяння дзвюх краін у гэтых галінах», - гаворыцца ў заяве сербскага міністэрства.

Абодва бакі таксама звяртаюць увагу, што існуе прастора і ўзаемная гатоўнасць «паляпшаць і ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж дзвюма сяброўскімі краінамі ў больш шырокай галіне тэлекамунікацый, а таксама магчымасці сумеснай дзейнасці на трэціх рынках».

Аляксандр Лукашэнка наведаў Сербію ў 2019 годзе, дзе заявіў, што два народы «падзяляюць вечныя сувязі і агульнае бачанне», а прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч назваў яго «вялікім сябрам Сербіі».

Бялград, выступаючы супраць далучэння да санкцый, уведзеных супраць Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну, тым не менш прыняў частку санкцый, уведзеных супраць Беларусі Еўрасаюзам. Сербія далучылася да абмежаванняў, уведзеных супраць краіны ў 2022 годзе, але адмовілася падаўжаць іх у 2023 годзе.

Сербія з'яўляецца краінай-кандыдатам на ўступленне ў ЕС. Аднак з пачатку вайны ва Украіне яна не адкрыла ніводнага раздзелу ў перамовах аб уступленні.

Onet/ав