Адначасова «Наша ніва» нагадвае, што 12 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў рэжысіраваную сустрэчу з нібыта прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей і даказваў, што Кітай не рэкамендаваў Мінску нічога.
Палітолаг Павал Усаў кажа, што не давярае крыніцам, якія нібыта далі такую інфармацыю. Усё ж нават калі такая прапанова з боку Кітая прагучала, то гэта быў адказ на просьбу той жа Польшчы:
-Такая просьба павінна вынікаць з нечага. Гэта можа выйсці з сітуацыі, калі нехта – Варшава, Брусель – пагражаюць зачыніць транзіт тавараў. Самому Кітаю глыбока ўсё роўна, што адбываецца на мяжы з Польшчай. Кітай вядзе сваю глабальную гульню за ўплывы, і вайну з Захадам. Чым больш бездапаможны Захад, тым лепш для Кітая. Падчас візіту ў Кітай прэзідэнта Дуды магла прагучаць пагроза закрыцця мяжы. Але цяпер Кітаю нічога не перашкаджае. За апошнія тры гады нават не было спробы закрыцця мяжы для транзіту. Гэта паказвае, што ўплыў Польшчы на гэта абмежаваны. Кітай разумее, што гэта будзе ўдар не па ім, а па Еўропе.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё