Беларуская Служба

Павал Усаў: Беларусы ў эміграцыі змогуць паехаць на Радзіму толькі тады, калі не будзе рэжыму Пуціна і Лукашэнкі

16.10.2024 15:27
Ці ў выпадку змены прэзідэнта ў Беларусі, нават калі ён будзе прарасійскі, можна спадзявацца на павольны адыход ад рэпрэсій, у тым ліку магчымасць беларускім эмігрантам вярнуцца ў Беларусь?
Аўдыё
  • Павал Усаў: Беларусы ў эміграцыі змогуць паехаць на Радзіму толькі тады, калі не будзе рэжыму Пуціна і Лукашэнкі
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што беларусы ў эміграцыі змогуць паехаць на Радзіму толькі тады, калі не будзе рэжыму Пуціна і Лукашэнкі.

- Калі Расія будзе знаходзіцца ва ўнутраным хаосе, а ў Беларусі да ўлады прыйдуць прадэмакратычныя сілы. Гэта адзіная ўмова, пры якой можна спадзявацца не толькі вяртання ў Беларусь, але і вяртання Беларусі. Іншыя варыянты – гэта знішчэнне як беларускай нацсупольнасці, так і знішчэнне дзяржаўнасці, з Лукашэнкам ці без яго. Заўтрашняя Расія, калі гэта будзе калька ад Пуціна, не будзе праводзіць лібералізацыі, якая можа прывесці да палітычных перамен. Мэтай Расіі, якой бы яна не была, заўсёды было вынішчэнне беларускасці.

Другі момант – пасля 2025 году Лукашэнка, калі замацуе сваю ўладу, сам можа пайсці на саступкі. Гэта могуць быць невялікія саступкі, хоць цяпер мы бачым, што рэпрэсіі толькі нарастаюць. Таму не трэба імкнуцца ўбудавацца ў новую аўтарытарную рэчаіснасць, а трэба намагацца яе змяніць.

Поўная размова – у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка