Напярэдадні выбараў, палітыкі гэтай партыі абяцалі забараніць апазіцыі. Перад выбарамі была праведзена зачыстка грамадзянскай супольнасці. Грузія зноў вяртаецца на расійскі аўтарытарны шлях развіцця, зазначае эксперт.
Да 2003-га года Грузія кіравалася постсавецкімі элітамі ды праводзіла карумпаваную ды прарасійскую замежную палітыку. Пасля «Рэвалюцыі руж» напрамак развіцця змяніўся. Быў абраны курс на змаганне з карупцыяй ды пераарыентацыю на Захад. Пасля прыходу да ўлады 12 год таму партыі «Грузінская мара» краіна пачала зноў вагацца ў вызначэнні сваіх палітычных прыярытэтаў. Апошнім часам кіроўная партыя пачала рабіць актыўныя крокі на збліжэнне з Расіяй. Выбары ў краіне прайшлі па расійскім сцэнары з фальсіфікацыямі, масавымі нападамі на апазіцыйных палітыкаў. Апазіцыйныя сілы і прэзідэнт Саламэ Зурабішвілі абвясцілі, што такія вынікі не прызнаюць.
Пра тое, што адбываецца ў Грузіі мы паразмаўлялі з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.
− У Грузіі мы маем дачыненне з чарговай паспяховай гібрыднай аперацыяй з боку Масквы, калі на канстытуцыянальным узроўні рэалізуюцца расійскія ўплывы на палітычныя працэсы ў гэтай краіне. Праз парламент, праз ключавога алігарха, якія трымае ў рухах усё краіну – Бідзіну Іванішвілі, праз яго партыю «Грузінская мара» Расія трымае палітычны кантроль за Грузіяй. Гэтая партыя не першы год праводзіць паслядоўную прарасійскую палітыку, нягледзячы на моцныя пратэсты. Яны нічым не скончыліся ды спыніліся, пасля чаго ўнутры краіны былі праведзеныя зачысткі актывістаў. Цяпер жа гэта дазволіла ўлада адкрыта сфальсіфікаваць выбары.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле