Беларуская Служба

Павал Усаў: Немагчыма змяніць выбар, які беларусы зрабілі ў 2020 годзе

30.10.2024 16:05
Гэтак званыя прэзідэнцкія выбары пройдуць 26 студзеня 2025 году.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Немагчыма змяніць выбар, які беларусы зрабілі ў 2020 годзе
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў перакананы, што беларусы не павінны ўдзельнічаць у гэтак званых выбарах 2025 года.

- Найлепшым быў бы неўдзел у працэсе, ігнараванне галасавання, ні ў якім разе не ісці на ўчасткі. Беларусы выказалі сваю пазіцыю, асабліва моцна зрабілі гэта ў 2020 годзе. Усе працэсы, якія ўлады арганізуюць цяпер, нічога не даказваюць і не могуць змяніць выбар, які беларусы зрабілі ў 2020 годзе. Беларусы разарвалі палітычна кантракт з Лукашэнкам. Па сутнасці, няма ніякага сэнсу, каб дэманстраваць яшчэ раз стаўленне да сістэмы і яго асабіста, бо ён знаходзіцца пры ўладзе насуперак волі народа. Даказаць яшчэ раз, што беларусы яго не падтрымліваюць – немагчыма. Нават калі грамадзяне масава пойдуць на ўчасткі, сапсуюць бюлетэнь, ці прагаласуюць супраць усіх, то візуалізаваць ці зафіксаваць пазіцыю будзе немагчыма. Сам удзел будзе зафіксаваны як уключанасць у працэс, як падтрымку гэтага працэсу, падтрымку факту, што ёсць выбары, бо людзі на іх пайшлі. Лукашэнку намалююць вынік 87%. Аспрэчыць вынік будзе немагчыма. Гэта будзе ўскосны факт таго, што Лукашэнка перамог на безальтэрнатыўных выбарах.

Спробу Юрася Губарэвіча зарэгістраваць ініцыятыўную групу на псеўдавыбарах Павал Усаў ацэньвае адназначна: гэта спроба дыскрэдытаваць апазіцыю.

Поўны каментар - далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка