Прэзідэнцкія выбары ў Малдове прайшлі ў вельмі складаных умовах. Расія спрабавала прывесці да ўлады свайго стаўленіка, маніпуліруючы выбарцамі. Нягледзячы на выкарыстаныя вялізарныя рэсурсы, Крэмль зазнаў паразу. Аднак, гэта не канец складанасцяў для Малдовы, перакананы наш аглядальнік Павал Усаў.
Пасля апрацоўкі 1000% выбарчых пратаколаў дзейны прэзідэнт Майя Санду набрала 55,40% галасоў, завяіла малдаўская ЦВК. Кандыдат ад Партыі сацыялістаў і былы генпракурор Аляксандр Стаянагло атрымаў 44,6%.
Дарадца прэзідэнта Малдовы па нацыянальнай бяспецы Станіслаў Секрыеру абвінаваціў Расію ў «масавым умяшанні» ў другі тур выбараў.
Пра тое, што адбывалася апошнія тыдні ў Малдове, і чаго варта чакаць у бліжэйшыя тыдні мы паразмаўлялі з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.
– Прэзідэнцкія выбары ў Малдове прайшлі ў цяжкіх ды складаных геапалітычных умовах. Я лічу, што Расія адкрыта ўмешвалася ў выбарчую кампанію з самага пачатку. Крэмль намагаўся разгойдаць сітуацыю ў Малдове, ствараючы максімальны ўмовы для ўнутранага напружання і рэалізацыю гібрыдных атак. Было здзейсненая некалькі сур’ёзных палітычна-інфармацыйных аперацый, перш за ўсё ў Прыднястроўі ды Гагаўзіі, дзе фактычна без абмежаванняў дзейнічалі прарасійскія сілы. Апроч палітычных захадаў, яшчэ былі праведзеныя шэраг фінансавых аперацый па подкупе выбарцаў. Агульна, па розных дадзеных, на прарасійскія групы ў Малдове Расія выдала на гібрыдныя ўплывы каля 100 мільёнаў еўра. Агулам прарасійскія кандыдаты набралі большасць у Малдове, але замест аднаго расіяне выставілі 7. У другім туры былі задзейнічаныя ўсе магчымыя механізмы ўздзеяння, выбары праводзіліся ў амбасадах у Прыднястроўі ды нават Беларусі.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл