Пакуль цяжка сказаць, якой будзе палітыка новага прэзідэнта і яго адміністрацыі, лічыць палітолаг Павал Усаў. Пакуль усе ацэнкі – спекуляцыі.
- Напружанасць, з якой чакалі вынікаў выбараў, звязаная з падыходам Трампа і яго віцэ ў дачыненні да Украіны. Трамп неаднакротна казаў, што за пару дзён вырашыць пытанне Украіны і пачне перамовы. Але ніхто не ведае сутнасці прапановы, таго, чаго будуць тычыцца перамовы. Перамовы на ўмовах Расіі і адабрання ва Украіны страчаных тэрыторый, будуць абазначаць перамогу РФ і паразу Украіны і Захаду. Менавіта незразумеласць яго канцэпцыі выклікае скептыцызм. А сітуацыя ва Украіне паўплывае на Беларусь. Сёння яснасці па гэтым пытанні няма. І гэтага зразумення не будзе, пакуль не будзе сфарміраваная новая адміністрацыя.
Мы можам толькі спекуляваць, сыходзячы з яго папярэдняга прэзідэнцтва, калі Трампа ацэньвалі як пэўную схаваную сілу Крамля. Тым не менш, ён правёў жорсткую палітыку ў дачыненні да энергетычнай экспансіі Расіі. Як ні дзіўна пры ім наладзіліся адносіны з адміністрацыяй Лукашэнкі. Пры ім у Беларусь прыязджалі дарадчыкі Трампа па бяспецы. Беларусь упершыню атрымала амерыканскую нафту.
Якой будзе палітыка сёння – ніхто не скажа. Яна, як і сам Трамп, непрадказальныя. Адной з праблем для нашага рэгіёну гэта будзе пераходны перыяд, які будзе доўжыцца да 20 студзеня. Тут актывізуецца Расія.
Сітуацыя для Беларусі будзе абумоўлена падыходам да Украіны. Галоўная мэта ЗША у нашым рэгіёне павінна быць аслабленне Расіі любым коштам.
Поўная размова – у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав