Беларуская Служба

Павал Усаў: Публікацыя здымкаў Калеснікавай – паспяховы элемент маніпуляцыі і разбурэння вобразаў рэвалюцыі 2020 году

13.11.2024 15:11
Палітолаг аналізуе кантэкст з'яўлення здымкаў палітзняволенай Марыі Калеснікавай.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Публікацыя здымкаў Калеснікавай – паспяховы элемент маніпуляцыі і разбурэння вобразаў рэвалюцыі 2020 году
Павал Усаў.

Палітолаг, каментуючы з’яўленне здымка Марыі Калеснікавай, адзначае, што, насамрэч, невядома, што адбывалася на працягу апоўніх двух гадоў. Магчыма, што сустрэчы і маглі быць, але без інфармацыі на вонкі.

- Адначасова маглі адбывацца, на маю думку, адмысловыя ўкіды аб тым, што Калеснікава схуднела да 40 кг, што ёсць забарона камунікацыі ўнутры ў вязніцы. З аднаго боку была інфармацыйная ізаляцыя, з іншага – гэта відавочна спрыяла мэтанакіраванаму стварэнню маніпулятыўных аповедаў. З пункту гледжання жорсткай маніпуляцыі грамадскай думкі ствараецца жудасная атмасфера вакол галоўнага героя, а тут раптам з’яўляюцца яе здымкі з усмешкай, у добрым фізічным выглядзе. Хоць стан здароўя, таксама псіхічнага, мы не ведаем. І тут паявіліся спрэчкі: яна там у такіх жудасных умовах, а тут раптам выглядае так, што сітуацыі іншая, чым пісалі ў апазіцыйных СМІ. Якая ставілася мэта? Дыскрэдытаваць СМІ, дыскрэдытаваць крыніцы інфармацыі з боку палітвязняў і больш глабальна стварыць канфлікт разумення сітуацыі. Гэта павінна стварыць, асабліва паміж палітвязнямі, канфлікт, таксама падарваць светлы вобраз героя-Калеснікавай.

Што за гэтым стаіць у палітычным кантэксце? Калі ўзяць пад увагу прысутнасць Пратасевіча, то Калеснікава альбо не ведае, хто гэта, альбо гатовая да крокаў у інтарэсах сістэмы. Магчыма, яе давялі да псіхалагічнага стану, які дасць магчымасць выкарыстаць яе для правядзення рэжымам сваіх аповедаў, што трэба нацыянальнае прымірэнне. Усё перад выбарамі.

Так можа быць, але, насамрэч, мы не ведаем. Усё ж прааналізаваўшы логіку падзей, асноўныя фігуры і кантэкст, то шмат кажа пра тое, што гэта вельмі прадуманы сцэнарый уладаў.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле. У ім Павал Усаў расказвае, што яму не спадабалася ў выказваннях Святланы Алексіевіч.

слухайце аўдыё

 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка