«Дзеля вызвалення палітвязняў (улічваючы ўмовы гібрыднай вайны) мусіць быць кантакт і перамовы прадстаўнікоў еўрапейскіх структур са злачынным рэжымам Лукашэнкі, па розных аспектах абмену і дзеянняў па выратаванні вязняў у тым ліку дамоўленасці на выпушчэнне палітзняволеных у абмен на частковае, кропкавае зняцце эканамічных санкцыяў, якія могуць быць рознага ўзроўню і маштабу у інтарэсах беларускага народа і насуперак агрэсіўнай палітыцы Масквы. Гэта магчыма пры актыўнай палітыцы заходніх краін» - гэта фрагмент заявы «Вольнай Беларусі».
Павал Усаў, член руху і паплечнік Зянона Пазняка, тлумачыць, у чым заключаецца іх канцэпцыя:
- Заява звязана з двума момантамі. Першы палітычны. Гаворка пра пазіцыю «Вольнай Беларусі» і асабіста Зянона Пазняка. Яго нядаўнія словы пра Марыю Калеснікаву, людзей, якія гуртаваліся вакол Бабарыкі, выклікалі вострую рэакцыю, часткова таму, што яго выказванні былі зманіпуляваныя. Каб унесці яснасць заяўлена, што, не зважаючы на розныя погляды, для «Вольнай Беларусі» важна, каб кожны, хто патрапіць пад рэпрэсіі, быў вызвалены.
Другі момант тычыцца практычнага падыходу, як можна спрабаваць выцягнуць людзей з вязніцы. Гэты падыход з'яўляецца вынікам ацэнкі вакол Беларусі і санкцый, якія не прычыніліся да вызвалення палітвязняў, а паспрыялі паглынанню Беларусі Расіяй. Яны сталі шкоднымі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў нават у межах існуючай сістэмы.
Заходнія палітыкі павінны пачаць шукаць шлях да кампрамісу і перамоў. Коштам паслаблення некаторых санкцый, якія былі ўведзеныя пасля 2020 году. Мы не ведаем, ці нейкі дыялог будзе спрыяць вызваленню ўсіх палітычных вязняў, але відавочна, што такі крок неабходна рабіць. Гэта неабходна зрабіць прынамсі для спробы нейкага злагоджання сітуацыі і вызвалення беларусаў з вязніцы.
Як вырашаць праблему таго, што адкрытасці на адмену санкцый у краін Еўропы няма. Гэта лічыцца самым эфектыўным метадам ціску на беларускія ўлады. І ці другі бок – Мінск – гатовы на такія крокі: вызваленне палітвязняў узамен на адмену санкцый. Адказ на гэтыя пытанні – у далучаным гукавым файле.
ав