Беларуская Служба

Эксперт: Патрэбная сістэмнасць у дапамозе беларусам за мяжой

25.11.2024 15:46
Рэжым Лукашэнкі пераследуе беларусаў за мяжой, для супрацьдзеяння гэтаму патрэбная большая сістэмнасць у працы дэмакратычных сіл.
Аўдыё
  • Павялічваюцца пагрозы для беларусаў за мяжой

Нядаўна В'етнам выдаў Беларусі «каліноўца» Васіля Верамейчыка. Гэта не адзіны такі выпадак, кажа наш аглядальнік Павал Усаў, зазначаючы, што патрэбная большая сістэмнасць у працы дэмакратычных сіл, каб пазбегнуць такіх выпадкаў.

Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна» ў 2023 годзе пасля праверак на мяжы былі затрыманы не менш за 207 чалавек. Сярод іх, акрамя беларусаў, былі грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі. Амаль усіх затрыманых асудзілі да арышту ды штрафаў за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, «дробнае хуліганства» або за «пікетаванне" нацыянальнай сімволікай. А мінімум 18 з іх асудзілі паводле крымінальных артыкулаў, 12 з якіх — да калоніі».

Практыка затрымання людзей, якія вяртаюцца з-за мяжы працягваецца і ў 2024-м годзе. Праваабаронцы паведамлялі пра дзясяткі падобных выпадкаў. Гісторыя з «каліноўцам» паказвае, што рэжым затрымлівае не толькі тых, хто вяртаецца, але імкнёцца пераследаваць людзей за мяжой, асабліва ў нееўрапейскіх краінах. Пры гэтым у еўрапейскіх краінах беларусам становіцца ўсё цяжэй атрымаць дапамогу. На гэта павінна быць рашучая рэакцыя з боку дэмакратычных сіл, перакананы палітолаг Павал Усаў.

- Гэта комплексная і складаная сітуацыя, якую трэба мяняць на розных узроўнях. Першы ўзровень – гэтасістэмнае безладдзе, якое сфармавалася ў дэмакратычных палітычных структурах, як Каардынацыйная рады ды Аб’яднаны кабінет. Дарэчы, затрыманы Верамейчык быў сябрам Каардынацыйнай рады. То бок гэтая структура не выканала важнай функцыі – прадстаўленне ды абарона інтарэсаў беларусаў перад рознымі еўрапейскімі ўстановамі, перад установамі краін, дзе яны знаходзяцца. Цяпер беларусы па сутнасці па-за межы Еўрасаюза не могуць нікуды паехаць. Іншыя краіны – гэта абшар вялікай рызыкі. Любая трэцяя краіна, якая не прытрымліваецца дэмакратычных стандартаў, могуць арыштаваць любога беларуса па запыце ўладаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыяфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі