Беларуская Служба

Павал Усаў: Улады засакрэцілі дэмаграфічную статыстыку, каб не дыскрэдытаваць саміх сябе

04.12.2024 15:40
Улады ўтойвалі інфармацыю пра нараджальнасць з 2020 году.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Улады засакрэцілі дэмаграфічную статыстыку, каб не дыскрэдытаваць саміх сябе
Павал Усаў.

З атрыманых «Люстэркам» дадзеных Міністэрства аховы здароўя вынікае, што нараджальнасць у Беларусі прыкметна падала некалькі гадоў запар. У 2020 годзе ў краіне на свет з'явіліся 82 022 дзяцей (і гэта на 6,4% менш, чым годам раней), у 2021-м — 76 151 дзіця (мінус 7,2%), у 2022 годзе — 67 396 дзяцей (яшчэ мінус 11,5%).

Нараджальнасць нізкая, але яна нізкая і ў той жа Польшчы, іншых еўрапейскіх краінах, але нікому ў галаву не прыйшло хаваць гэтую інфармацыю.

Гэта спецыфіка дыктатарскіх краін, якая дэкларуе развіццё і тое, што яна абганяе капіталістычныя краіны, як гэта было ў Савецкім Саюзе, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

- Адначасова інфармацыя вельмі крытычная. Дэмаграфія – гэта паказчык таго, у якім напрамку развіваюцца эканамічная і сацыяльная сістэмы. Напрыклад, калі ў 30-ыя гады быў праведзены перапіс насельніцтва, то вынікі паказалі, што насельніцтва скарацілася на некалькі мільёнаў чалавек. Хоць палітыка Сталіна павінна была давесці ўсяму свету, што СССР развіваецца. Прычынай скарачэння сталі масавыя рэпрэсіі і галадамор. Вынікі адразу засакрэцілі, а кіраўніцтва камісіі расстралялі.

У Беларусі ўжо хавалі статыстыку па захворванні кавідам, каб не паказаць, да якога крызісу прывяла яго палітыка. Так і сёння, робіцца ўражанне, што ўсё выдатна. Статыстыка па дэмаграфіі напэўна паказала б рэзкае падзенне. Каб не дыскрэдытаваць самога сябе, асабліва напярэдадні выбараў, каб не псаваць карцінку добрага развіцця краіны, гэтыя крытычныя дадзеныя былі засакрэчаныя.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка