Большасці палякаў не падабаецца праца ўраду пад кіраўніцтвам Дональда Туска, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага па замове выдання Dziennik Gazeta Prawna і радыёстанцыі RMF FM.
51,5% палякаў негатыўна ацэньвае дзеянні актуальнага ўраду. Пры гэтым «адназначна адмоўнае» меркаванне пра Кабмін маюць 21,5% апытаных. Яшчэ 30% рэспандэнтаў ацэньваюць каманду Дональда Туска «негатыўна».
Каля 40% удзельнікаў даследавання лічыць, што ўрад Польшчы працуе добра. Сярод іх 22,9% сказалі, што польская Рады міністраў дзейнічае «хутчэй добра», 5,7% – «адназначна добра». У 8,9% рэспандэнтаў не было меркавання па згаданаму пытанню.
Урад пад кіраўніцтвам Дональда Туска быў створаны год таму – 13 снежня 2023 года. У яго склад увайшлі цэнтра-правая «Грамадзянская платформа», цэнтрысцкая «Польшча 2050», Польская сялянская партыя і сацыял-дэмакраты. Кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць», якая ў кааліцыі з іншымі невялікімі правымі партыямі кіравала краінай цягам васьмі гадоў, восенню 2023 года прайграла парламенцкія выбары і была прымушаная перайсці ў апазіцыю.
вс