Беларуская Служба

У Расіі назіраюцца працэсы ўнутранай дэградацыі сістэмы кіравання

30.12.2024 15:19
У гэтым перакананы палітолаг Павал Усаў, які прааналізаваў абставіны апошняй трагедыі, калі расійская супрацьпаветраная абарона збіла пасажырскі авіялайнер  Azerbaijan Airlines.
Аўдыё
  • Эксперт: У Расіі пануе палітыка татальнай хлусні
Ілюстрацыйнае фотаEPA/ALEXANDER KAZAKOV / KREMLIN / Dostawca: PAP/EPA

Баку жорстка патрабуе ад Расіі прабачэння. Эксперт мяркуе, што гэткі падыход павінен быць разгледжаны ў Кіеве, у якасці прыкладу, як размаўляць з Масквой.   

 25 снежня ў горадзе Актаў на захадзе Казахстана разбіўся пасажырскі самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL). 38 чалавек загінулі. Пасля абследавання абломкаў лайнера стала ясна, што ён быў пашкоджаны зенітнай ракетай у небе над Грозным - у той дзень сілы СПА адбівалі атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на горад.

Азербайджан адкрыта патрабуе пакарання вінаватых і выплаты кампенсацый ад Расіі. Улады РФ былі вымушаныя перастаць адмоўчвацца і прынесці прабачэнні за «трагічны інцыдэнт».

Навошта Расіі псаваць адносіны з Азербайджанам, які стаў за апошнія гады хаўруснікам для Масквы? Пра гэта мы запыталіў нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.

- У першую чаргу гэта трагедыя ёсць сведчаннем таго, што цэнтр не кантралюе дзейнасць сваіх падначаленых. Самалёт збілі над Чачнёй, палюючы за беспілотнікамі. Больш за тое, не дазволілі прызямліцца на бліжэйшых аэрадромах на тэрыторыі Расіі, і самалёт быў вымушаны ляцець у Казахстан. Да апошняга Расія адмаўляла сваю далучанасць, як было з галандскім «Боінгам» над Украінай. Тут такая ж сітуацыя. Ва ўсім мы бачым татальную хлусню, што мы не маглі, вінаватыя іншыя. Моцныя словы Аліева сведчаць не пра моц Азербайджану, а пра падтрымку з боку Турцыі, што дазваляе Аліеву рабіць жорсткія заявы ды прыніжаць Пуціна. Украіна магла б паводзіць сябе падобным чынам, але ёй няма на каго абаперціся ў працэсе перамоў. Захад займае хісткую пазіцыю, калі б яна было больш рашучай, гэтай агрэсіі не было.

Слухайце размову ў аўдыяфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі